калі несправядлівасць, што ў руцэ тваёй, ты адкінеш ад сябе і не застанецца няпраўды ў тваёй палатцы,
ЁВА 16:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) хоць без правіннасці рукі мае, бо малітвы мае былі чыстыя. Біблія (пераклад А.Бокуна) хоць рукі мае ня сквапныя, і чыстая малітва мая. Біблія (пераклад В. Сёмухі) пры ўсім тым, што няма рабунку на руках маіх, і малітва мая чыстая. |
калі несправядлівасць, што ў руцэ тваёй, ты адкінеш ад сябе і не застанецца няпраўды ў тваёй палатцы,
Бо сям’я бязбожніка няплодная, і агонь паглыне палаткі тых, якія ахвотна хабар прымаюць.
Маленне Давіда. Выслухай, Госпадзе, апраўданне маё, зваж на маленне маё. Прыхілі вуха Тваё да малітвы маёй з вуснаў неліслівых.
Тканіны іх не прыдадуцца на адзенне, і не апрануцца яны ў вырабы свае; учынкі іх — гэта ўчынкі збродныя, і злачынствы гвалту — на іх руках.
Ды хай апрануцца ў зрэбніцы і людзі, і жывёла, і хай моцна клічуць да Бога, і хай кожны чалавек адвернецца ад ліхой дарогі сваёй і ад гвалту, што ёсць у руках яго.
Дык хачу, каб мужчыны маліліся на кожным месцы, падымаючы чыстыя рукі без гневу і спрэчак.