ЁВА 11:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Будзеш адпачываць, і не будзе каму цябе палохаць, і многія будуць запабягаць перад тваім абліччам. Біблія (пераклад А.Бокуна) Будзеш адпачываць, і ніхто ня будзе палохаць цябе, і многія будуць шукаць аблічча твайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Будзеш ляжаць, і ня будзе застрашніка, і многія будуць ласьціцца да цябе. |
І будзеш ты мець надзею, паклаўшы перад сабою спадзяванне, і, пахаваны, будзеш спаць спакойна.
Не варта ўставаць вам на світанні і сядзець да позняй ночы, вам, што ясце хлеб [натужнай] працы, бо ўмілаваным Сваім Ён дае сон.
Многія ліслівяць у прысутнасці магутнага чалавека, і ўсе — сябры таму, хто дае падарункі.
Пакінутыя гарады Араэра стануцца для статкаў; і будуць яны там спачываць, і не будзе нікога, хто б спалохаў [іх].
Гэта кажа Госпад: “Праца Егіпта і гандаль Этыёпіі, і сабэйцы, людзі рослыя, пяройдуць да цябе і тваімі будуць; за табой будуць хадзіць, прыйдуць у путах і паклоняцца табе, і будуць прасіць цябе малітоўна: “Толькі ў табе — Бог”, і “Апроч Цябе няма бога”».
І прыйдуць да цябе з паклонам сыны тых, якія прыніжалі цябе, і падуць да стоп ног тваіх усе, якія пагарджалі табой, і назавуць цябе Горадам Госпадавым, Сіёнам Святога Ізраэля.
І не будуць яны больш здабычай народаў, ані дзікія звяры зямлі не будуць іх пажыраць, але будуць яны жыць спакойна і без аніякага страху.
Я дам супакой на межах вашых, і будзеце вы спаць і не будзе каму вас палохаць. Я прыму дзікіх звяроў, і меч не пройдзе па зямлі вашай.
І кожны будзе сядзець пад сваім вінаградам і пад сваім дрэвам фігавым, і не будзе ніхто страшыць іх; бо гэта сказалі вусны Госпада Магуццяў.
рэшта Ізраэля. Не будзе дапускацца злачыннасці, не будзе гаварыць ілжыва, і не знойдзецца ў вуснах іх падману; яны бо будуць пасвіцца і вылежвацца, і не будзе каму іх палохаць”».
Вось, дам табе з сінагогі шатана, з тых, якія сябе называюць юдэямі, а імі не ёсць, але падманваюць; вось, зраблю ім, што прыйдуць і паклоняцца табе ў ногі, і даведаюцца, што Я ўзлюбіў цябе.