ЁВА 10:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) што Ты шукаеш несправядлівасць маю і выведваеш грахі мае, Біблія (пераклад А.Бокуна) што Ты шукаеш няправеднасьць маю і даведваешся грахі мае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) што Ты шукаеш заганы ўва мне і дапытваешся грэху ўва мне, |
Зграшыў я, дык што маю зрабіць для Цябе, о Вартаўнік над людзьмі? Чаму ўчыніў Ты мяне непрыязным Табе і сам сабе я зрабіўся нязносны?
На фрэнзлях шатаў тваіх — кроў бязвінных і ўбогіх душ, якіх ты не злавіла на зладзействе, але сярод гэтага ўсяго
І будзе ў той час: Я з паходнямі абшукаю Ерузалім і пакараю людзей, якія сядзяць у брудзе сваім і кажуць у сэрцах сваіх: “Не зробіць Госпад добрага, не зробіць і благога”.
Дык ніяк не судзіце заўчасна, пакуль не прыйдзе Госпад, Які асвеціць тое, што ў цемры скрыта, ды выявіць намеры сэрцаў. Тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.
І там, калі будзеш шукаць Госпада, Бога твайго, знойдзеш Яго, калі толькі будзеш шукаць Яго ўсім сэрцам і ўсёю душою сваёй.