І хадзіў ён ва ўсім дарогай бацькі свайго Асы і не сыходзіў з яе; і рабіў тое, што было справядлівым у вачах Госпада. Толькі ўзгоркі не знішчыў, бо народ яшчэ складаў ахвяры і кадзіў на ўзгорках.
4 ЦАРСТВАЎ 18:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён знішчыў узгоркі, і разбіў слуп і ідалаў, і паламаў меднага змея, якога зрабіў Майсей, бо аж да гэтага часу сыны Ізраэля кадзілі яму ахвяры і называлі яго Нагэстан. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён зьнішчыў узгоркі, паламіў слупы, пасьсякаў Астартаў і скрышыў зьмея мядзянага, якога зрабіў Майсей, бо аж да гэтага часу сыны Ізраіля кадзілі яму і называлі яго Нэхуштан. Біблія (пераклад В. Сёмухі) ён адмяніў вышыні, разьбіў статуі, высек дуброву і зьнішчыў меднага зьмея, якога зрабіў Майсей, бо да самых тых дзён сыны Ізраілевыя кадзілі яму і называлі яго Нэхуштан. |
І хадзіў ён ва ўсім дарогай бацькі свайго Асы і не сыходзіў з яе; і рабіў тое, што было справядлівым у вачах Госпада. Толькі ўзгоркі не знішчыў, бо народ яшчэ складаў ахвяры і кадзіў на ўзгорках.
І ўвесь народ зямлі ўвайшоў у храм Баала і зруйнавалі яго, і ахвярнікі яго, і ідалаў разбілі ўшчэнт; таксама Матана, святара Баала, забілі перад ахвярнікамі. І святар паставіў варту пры доме Госпада.
Толькі ўзгоркі не знішчыў; складаў яшчэ народ ахвяры крывавыя і кадзіў на ўзгорках.
толькі ўзгоркі ён не знішчыў, бо народ яшчэ складаў крывавыя ахвяры і кадзіў на ўзгорках.
Аднак узгоркі ён не знішчыў, і народ усё яшчэ складаў крывавыя ахвяры і кадзіў на ўзгорках. А пабудаваў ён Верхнюю браму дома Госпада.
Толькі ўзгоркі не былі знішчаны; народ усё яшчэ складаў крывавыя ахвяры і кадзіў на ўзгорках.
А святару Урыі цар Ахаз загадаў, кажучы: «На большым ахвярніку палі ранішняе цэласпаленне і ахвяру з ежы вячэрнюю, і ахвяру цэласпалення цара і яго ахвяру з ежы, і ахвяру цэласпалення ўсяго народа зямлі, яго ахвяры з ежы і іх ахвяры вадкія; і вылівай на яго ўсю кроў ахвяр цэласпалення і ўсю кроў ахвяр крывавых. А ахвярнік медны будзе ў маім распараджэнні».
А можа, скажаце мне: “На Госпада, Бога нашага, спадзяёмся?” Ці ж Ён не Той, Якога ўзгоркі і ахвярнікі знішчыў Эзэкія, загадваючы Юдзе і Ерузаліму: “Перад гэтым ахвярнікам у Ерузаліме будзеце пакланяцца Госпаду”?
І зноў адбудоўваў ён узгоркі, якія знішчыў Эзэкія, бацька яго, і пабудаваў ахвярнікі Баалу, і зрабіў слуп, як рабіў Ахаб, цар Ізраэля, і пакланяўся ўсяму войску нябеснаму, і служыў яму.
І загадаў цар першасвятару Хэлькіі і іншым святарам, і брамнікам, каб выкінулі са святыні Госпада ўсе рэчы, зробленыя для Баала і Асэры, і для ўсяго войска нябеснага; і ён спаліў гэта па-за Ерузалімам, у даліне Цэдрона, і попел ад іх занёс у Бэтэль.
але абараняюць цябе добрыя ўчынкі твае, бо ты выдаліў слупы з зямлі і падрыхтаваў сэрца сваё, каб шукаць Бога».
І, калі гэтую ўрачыстасць адсвяткавалі адпаведна звычаю, увесь Ізраэль, які знаходзіўся ў гарадах Юдэі, пайшоў і знішчыў статуі, і пассякалі слупы, разбурылі ўзгоркі ды ахвярнікі перавярнулі не толькі ва ўсёй Юдзе і ў Бэньяміне, але таксама ў Эфраіме і ў Манасе — пакуль дашчэнту не знішчылі. І вярнуліся ўсе сыны Ізраэля ў пасяленні свае ды ў свае гарады.
І, адвярнуўшыся ад Бога, аднавіў узгоркі, якія перавярнуў Эзэкія, бацька яго, і пабудаваў ахвярнікі Баалам, і зрабіў слупы, і пакланяўся ўсяму войску нябеснаму ды служыў яму.
да гневу ўзбуджалі Яго ўзгоркамі сваімі, і балванамі сваімі справакавалі Яго да рэўнасці.
Не будзеш пакланяцца багам іх і не будзеш служыць ім; не будзеш рабіць, як яны рабілі, але знішчыш іх і паразбіваеш камяні іх.
А калі мне адкажаш: “У Госпадзе, Богу нашым, паклалі надзею”, — то ці ж Ён не ёсць Той, Якога вышыні і ахвярнікі пазносіў Эзэкія ды сказаў Юдзе і Ерузаліму: “Перад гэтым ахвярнікам будзеце пакланяцца”?
У той час я як пасрэднік стаяў між Госпадам і вамі, каб вам абвясціць словы Яго, бо вы баяліся агню і не ўзышлі на гару. А Ён сказаў:
Але вось так маеце зрабіць лепш з імі: знішчыце іх ахвярнікі, разбіце іх камяні, ссячыце святыя гаі, а ідалаў спаліце агнём.
У тую ноч сказаў Госпад Гедэону: «Вазьмі быка бацькі свайго і другога быка, сямігадовага, і разбуры ахвярнік Баала, уласнасць бацькі свайго, і ссячы святы гай, што каля ахвярніка,
І калі раніцай падняліся людзі таго горада, то ўбачылі разбураны ахвярнік Баала, і ссечаны святы гай, і другога бычка, ускладзенага на ахвярнік, што быў тады пабудаваны.