4 ЦАРСТВАЎ 18:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна)4 Ён зьнішчыў узгоркі, паламіў слупы, пасьсякаў Астартаў і скрышыў зьмея мядзянага, якога зрабіў Майсей, бо аж да гэтага часу сыны Ізраіля кадзілі яму і называлі яго Нэхуштан. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)4 ён адмяніў вышыні, разьбіў статуі, высек дуброву і зьнішчыў меднага зьмея, якога зрабіў Майсей, бо да самых тых дзён сыны Ізраілевыя кадзілі яму і называлі яго Нэхуштан. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)4 Ён знішчыў узгоркі, і разбіў слуп і ідалаў, і паламаў меднага змея, якога зрабіў Майсей, бо аж да гэтага часу сыны Ізраэля кадзілі яму ахвяры і называлі яго Нагэстан. Глядзіце раздзел |
загадаў валадар Ахаз сьвятару Урыі, кажучы: «На вялікім ахвярніку палі ранішняе цэласпаленьне і ахвяру хлебную вячэрнюю, цэласпаленьні валадара і ягоную ахвяру хлебную, цэласпаленьні ўсяго народу зямлі, ягоныя ахвяры хлебныя і ахвяры вадкія. І вылівай на яго ўсю кроў ахвяраў цэласпаленьня і кроў ахвяраў крывавых. А ахвярнік мядзяны будзе ў распараджэньні маім».