4 ЦАРСТВАЎ 16:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)15 А святару Урыі цар Ахаз загадаў, кажучы: «На большым ахвярніку палі ранішняе цэласпаленне і ахвяру з ежы вячэрнюю, і ахвяру цэласпалення цара і яго ахвяру з ежы, і ахвяру цэласпалення ўсяго народа зямлі, яго ахвяры з ежы і іх ахвяры вадкія; і вылівай на яго ўсю кроў ахвяр цэласпалення і ўсю кроў ахвяр крывавых. А ахвярнік медны будзе ў маім распараджэнні». Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)15 загадаў валадар Ахаз сьвятару Урыі, кажучы: «На вялікім ахвярніку палі ранішняе цэласпаленьне і ахвяру хлебную вячэрнюю, цэласпаленьні валадара і ягоную ахвяру хлебную, цэласпаленьні ўсяго народу зямлі, ягоныя ахвяры хлебныя і ахвяры вадкія. І вылівай на яго ўсю кроў ахвяраў цэласпаленьня і кроў ахвяраў крывавых. А ахвярнік мядзяны будзе ў распараджэньні маім». Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)15 І даў загад цар Ахаз сьвятару Урыю, сказаўшы: на вялікім ахвярніку ўчыняй ранішняе цэласпаленьне і вячэрняе хлебнае прынашэньне, і цэласпаленьне ад цара і хлебнае прынашэньне ад яго, і цэласпаленьне ад усіх людзей зямлі і хлебнае прынашэньне ад іх, і выліваньне ад іх і ўсякай крывёю цэласпаленьняў і ўсякаю крывёю ахвяр акрапляй яго, а ахвярнік медны застанецца да маёй распарады. Глядзіце раздзел |
У той дзень цар асвяціў сярэднюю частку панадворка, што быў перад домам Госпада; бо ўсклаў там ахвяру цэласпалення, і ахвяру з мукі, і тлушч ахвяраў прымірэння, бо ахвярнік медны, які быў перад Госпадам, быў даволі малы і не мог памясціць ахвяру цэласпалення, і ахвяру з мукі, і тлушч ахвяраў прымірэння.