4 ЦАРСТВАЎ 18:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)4 ён адмяніў вышыні, разьбіў статуі, высек дуброву і зьнішчыў меднага зьмея, якога зрабіў Майсей, бо да самых тых дзён сыны Ізраілевыя кадзілі яму і называлі яго Нэхуштан. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)4 Ён зьнішчыў узгоркі, паламіў слупы, пасьсякаў Астартаў і скрышыў зьмея мядзянага, якога зрабіў Майсей, бо аж да гэтага часу сыны Ізраіля кадзілі яму і называлі яго Нэхуштан. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)4 Ён знішчыў узгоркі, і разбіў слуп і ідалаў, і паламаў меднага змея, якога зрабіў Майсей, бо аж да гэтага часу сыны Ізраэля кадзілі яму ахвяры і называлі яго Нагэстан. Глядзіце раздзел |
І даў загад цар Ахаз сьвятару Урыю, сказаўшы: на вялікім ахвярніку ўчыняй ранішняе цэласпаленьне і вячэрняе хлебнае прынашэньне, і цэласпаленьне ад цара і хлебнае прынашэньне ад яго, і цэласпаленьне ад усіх людзей зямлі і хлебнае прынашэньне ад іх, і выліваньне ад іх і ўсякай крывёю цэласпаленьняў і ўсякаю крывёю ахвяр акрапляй яго, а ахвярнік медны застанецца да маёй распарады.
Пасьля заканчэньня ўсяго гэтага, пайшлі ўсе Ізраільцяне, якія былі там, у гарады Юдэйскія і разьбілі статуі, пасеклі прысьвечаныя дрэвы, і разбурылі вышыні і ахвярнікі ва ўсёй Юдэі і ў зямлі Веньямінавай, Яфрэмавай і Манасіінай, да канца. І потым вярнуліся ўсе сыны Ізраілевыя, кожны ў валоданьне сваё, у гарады свае.