І злітаваўся Госпад над імі, і звярнуўся да іх дзеля запавету Свайго, які заключыў з Абрагамам, Ізаакам і Якубам, і не хацеў ані загубіць іх, ані адкінуць далёка, аж па сённяшні час.
4 ЦАРСТВАЎ 17:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады Госпад адкінуў усё пакаленне Ізраэля, і вынішчыў іх, і аддаў у рукі рабаўнікоў, аж пакуль зусім не адкінуў іх ад Свайго аблічча ўжо з таго часу, Біблія (пераклад А.Бокуна) І ГОСПАД адкінуў усё насеньне Ізраіля, і прынізіў іх, і аддаў іх у рукі рабаўнікоў, аж пакуль зусім не адкінуў іх ад аблічча Свайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І адвярнуўся Гасподзь ад усіх нашчадкаў Ізраіля, і ўпакорыў іх, і аддаваў іх у рукі грабежнікаў, і нарэшце адкінуў іх ад аблічча Свайго. |
І злітаваўся Госпад над імі, і звярнуўся да іх дзеля запавету Свайго, які заключыў з Абрагамам, Ізаакам і Якубам, і не хацеў ані загубіць іх, ані адкінуць далёка, аж па сённяшні час.
І ўзгарэўся гнеў Госпада супраць Ізраэля, і аддаў іх Госпад Газаэлю, цару Сірыі, і ў рукі Бэнадада, сына Газаэля, на ўвесь той час.
І не пакінуў Госпад Ёахазу з народа нікога, акрамя пяцідзесяці коннікаў, і дзесяці калясніц, і дзесяці тысяч пяхоты; бо забіў іх цар Сірыі, і зрабіў іх як пыл на дарозе.
У дні Фацэя, цара Ізраэля, прыйшоў Тэглатпаласар, цар Асура, і ўзяў ён Агіён, і Абэл-Бэт-Мааху, і Яноэ, і Кадэс, і Асор, і Галаад, і Галілею, усю зямлю Нэфталі, і перасяліў іх у Асур.
І адкінулі яны прыказанні Яго і запавет, які Ён заключыў з бацькамі іх, і сведчанні, якімі Ён звязаў іх, і пайшлі за марнасцямі і агіднасцю, і пайшлі за народамі, якія былі навокал іх, пра якіх загадаў ім Госпад, каб не рабілі яны так, як тыя рабілі.
І моцна загневаўся Госпад на Ізраэль, і адкінуў іх ад Свайго аблічча, і нікога не засталося, толькі адно пакаленне Юды.
На чацвёрты год цара Эзэкіі, які быў сёмым годам Осіі, сына Элы, цара Ізраэля, выйшаў Салманасар, цар асірыйцаў, супраць Самарыі, і абклаў яе,
І Я адкіну рэшту спадчыны Маёй, і аддам яе ў рукі ворагаў яе, і будуць яны ў разарэнні і здабычай для ўсіх ворагаў сваіх,
Такім чынам, сказаў Госпад: «Нават Юдэю адкіну Я ад аблічча Свайго, як Я адкінуў Ізраэль, і адкіну гэты горад, які Я выбраў, Ерузалім, і дом, пра які Я сказаў: “Там будзе імя Маё!”»
А сталася гэтае дзеля гневу Госпада на Юдэю, каб адкінуць яе ад аблічча Свайго дзеля ўсіх грахоў Манасы, якія ён рабіў,
І аддзялілася пакаленне Ізраэля ад усякага чужынца; і падняліся, і вызналі ўсе грахі свае і правіннасці бацькоў сваіх.
Ці не зразумеюць усе тыя, што чыняць несправядлівасць, тыя, што пажыраюць народ Мой, быццам лусту хлеба? Бога не паклікалі яны;
Сапраўды, адкінуў Ты народ Твой, дом Якуба, бо багата стала сярод іх чараўнікоў усходніх, і варажбіты ў іх былі, як у філістынцаў, і падаюць яны рукі чужынцам.
І сказаў Госпад мне: «Калі б нават Майсей і Самуэль сталі перада Мною, душа Мая не з гэтым народам! Выгані іх ад аблічча Майго, няхай ідуць прэч!
Не бойся, паслугач Мой Якуб, — кажа Госпад, — бо Я з табою, бо Я знішчу ўсе народы, да якіх выгнаў цябе, а цябе не знішчу, але пакараю цябе справядліва, непакараным не пакіну цябе».
бо гнеў Госпада на Ерузалім і Юду быў такі, што Ён адпіхнуў іх ад аблічча Свайго. Тады вось Сэдэцыя адступіўся ад цара Бабілона.
і адкіну вас ад аблічча Свайго, падобна як былі адкінуты ўсе браты вашы, усе нашчадкі Эфраіма”.
Ды пачала яшчэ і нарадзіла дачку; дык сказаў ёй: «Назаві яе імем “Без міласэрнасці”, бо я ўжо болей не буду шкадаваць дом Ізраэля і не дарую ім.
Тады вялікі страх ахапіў людзей, і яны пыталіся ў яго: «Чаму ты гэта зрабіў?» Даведаліся бо людзі, што ён уцякаў ад аблічча Госпада, бо ён сам прызнаўся ім.
Дык устаў Ёна, каб уцячы ў Тарсіс ад аблічча Госпада, і сышоў у Ёпэ, і знайшоў карабель, які плыў у Тарсіс, і заплаціў належную плату ды сеў у яго, каб плысці з імі ў Тарсіс ад аблічча Госпада.
Тады скажа Ён і тым, хто леваруч Яго будуць: “Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, які прыгатаваны для д’ябла і анёлаў яго.
над якою Госпад, Бог твой, заўсёды апякуецца, і вочы Яго звернуты на яе ад пачатку года аж да канца яго.
Дык сказаў: “Схаваю аблічча Маё ад іх і пабачу будучыню іх, бо пакаленне гэта ліхое і сыны няверныя.
Яны атрымаюць пакаранне вечнай пагібеллю ад аблічча Госпада і славы магутнасці Яго,
то тады ведайце, што Госпад, Бог ваш, не будзе нішчыць іх перад вамі; і хай яны стануць вам сеткаю, і пасткаю, і сілом, і бізуном для вас, і калючкамі ў вачах вашых, аж пакуль не вынішчыць Ён вас з гэтай найлепшай зямлі, якую даў вам.
І яны паставілі сабе выразанага балвана, а Ёнатан, сын Гэрсама, сына Майсея, а таксама сыны яго былі святарамі ў пакаленні Дана аж да дня страты гэтае зямлі;
Дык разгневаўся Госпад на Ізраэль і аддаў яго ў рукі рабаўнікоў, якія яго рабавалі, і аддаў яго ў рукі ворагаў, якія жылі вакол, і яны ўжо не маглі выстаяць перад ворагам сваім;
Бо непакорнасць — такі самы грэх, як варажба, а свавольства — як злачынства балванахвальства: з-за таго, што ты зняважыў слова Госпада, Ён адкінуў цябе, каб ты не быў царом».
І Самуэль адказаў Саўлу: «Не вярнуся з табой, бо ты пагардзіў словам Госпада; і адкінуў цябе Госпад, каб ты не быў царом над Ізраэлем».
І сказаў Госпад Самуэлю: «Дакуль ты будзеш сумаваць дзеля Саўла, якога Я адкінуў, каб ён не быў царом над Ізраэлем? Напоўні рог свой алеем і ідзі, бо Я пасылаю цябе да Ясэя з Бэтлехэма: бо паміж яго сыноў убачыў Я Сабе цара».