Хто стане за мяне супраць ліхадзеяў або хто стане разам са мною супраць тых, што чыняць несправядлівасць?
3 ЯНА 1:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму мусім гасцінна прымаць такіх, каб быць саўдзельнікамі праўды. Біблія (пераклад А.Бокуна) А мы павінны прыймаць гэтакіх, каб стацца супрацоўнікамі праўдзе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось павінны мы прымаць іх такіх, каб зрабіцца спрыяльнікамі ісьціне. |
Хто стане за мяне супраць ліхадзеяў або хто стане разам са мною супраць тых, што чыняць несправядлівасць?
А калі б хто вас не прыняў ды не слухаў слоў вашых, выйшаўшы вон з дома або з горада таго, абтрасіце пыл з ног вашых.
а той знутры адкажа, кажучы: “Не дакучай мне; дзверы ўжо замкнёны, і дзеці мае са мной у ложку, не магу ўстаць і даць табе”.
Што да Ціта, дык ён – мой таварыш і для вас памочнік; а браты нашы – пасланцы цэркваў, слава Хрыста.
Таксама і цябе прашу, сапраўдны супрацоўніку, дапамагай ім, тым, якія са мною працавалі для Евангелля разам з Клементам і іншымі памочнікамі маімі, імёны якіх упісаны ў кнігу жыцця.
і Ісус, называны Юстам, які з абрэзаных; толькі яны адны – супрацоўнікі для Валадарства Божага, якія былі мне пацехаю.
і паслалі мы да вас Цімафея, брата нашага і супрацоўніка, паслугача Божага ў Евангеллі Хрыстовым, для падмацавання вашага і падбадзёрвання ў веры вашай,
і Апфіі, сястры ўмілаванай, і Архіпу, таварышу нашаму ў змаганні, і царкве, якая ў тваім доме знаходзіцца:
Марк, Арыстарх, Дэмас і Лука, памочнікі мае. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым. Амін.
Таму вось, калі прыбуду, нагадаю пра яго ўчынкі, што ён робіць, плявузгаючы на нас ліхімі словамі; і быццам яму яшчэ гэтага не хапае, сам не прымае братоў і тым, якія прымаюць, перашкаджае і выганяе з царквы.
Я напісаў для царквы, але той, які хоча мець першынство сярод іх, Дыятрэф, не прызнае нас.