Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 КАРЫНФЯНАЎ 8:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 Што да Ціта, дык ён – мой таварыш і для вас памочнік; а браты нашы – пасланцы цэркваў, слава Хрыста.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 Што да Ціта, гэта мой супольнік і ваш супрацоўнік; а што да братоў нашых, яны — пасланцы цэркваў, слава Хрыста.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 Што да Ціта, гэта - мой сябар і супрацоўнік у вас; а што да братоў нашых, гэта - пасланцы цэркваў, слава Хрыстова.

Глядзіце раздзел Копія




2 КАРЫНФЯНАЎ 8:23
20 Крыжаваныя спасылкі  

Таксама і Якуба, і Яна, сыноў Зебядзеевых, таварышаў Сімона. І гаворыць Ісус Сімону: «Не бойся, адгэтуль ужо людзей лавіць будзеш».


Дык далі знак таварышам, якія былі ў другой лодцы, каб яны прыйшлі і дапамаглі ім. Дык прыйшлі і запоўнілі абедзве лодкі так, што ледзь не танулі.


Сапраўды, сапраўды кажу вам: паслугач не большы за гаспадара свайго, і пасланец не большы за таго, хто яго паслаў.


Мужчыне не належыць накрываць галавы, бо ён – вобраз і слава Бога, а жанчына – слава мужчыны.


Папрасіў Ціта і паслаў з ім брата. Ці Ціт вас скарыстаў? Ці мы не хадзілі ў тым самым духу? Ці не па тых самых слядах?


Але Бог, Суцяшыцель пакорлівых, суцешыў нас прыбыццём Ціта.


Дзякуй Богу, які ў сэрцы Ціта абудзіў такую руплівасць пра вас,


Разам з ім паслалі мы брата, што славіцца за абвяшчэнне Евангелля па ўсіх цэрквах,


і не толькі гэта, але ён цэрквамі прызначаны быць таварышам нашага падарожжа з гэтай ласкай, якою мы служым на славу Госпада і дбаласці вашай,


І паслалі мы з імі брата нашага, дбайнасць якога шмат у чым выпрабавалі і які цяпер яшчэ больш дбайны дзеля вялікага спадзявання на вас.


Дзеля таго мы прасілі Ціта, каб ён, як гэта ўжо пачаў, так і завяршыў гэтую ласку і ў вас.


Палічыў я неабходным паслаць да вас Эпафрадыта, брата, і супрацоўніка, і супольніка змагання майго, вашага ж пасланца і дапаможцу ў маёй патрэбе,


Таксама і цябе прашу, сапраўдны супрацоўніку, дапамагай ім, тым, якія са мною працавалі для Евангелля разам з Клементам і іншымі памочнікамі маімі, імёны якіх упісаны ў кнігу жыцця.


як вы і навучыліся ад Эпафраса, супрацоўніка нашага найдаражэйшага, вернага для вас паслугача Хрыста,


але раней нацярпеўшыся гора, як ведаеце, і зняваг у Піліпах, надзею сваю мелі мы ў Богу нашым, прапаведуючы вам Евангелле Божае ў вялікай барацьбе.


бо Дэмас кінуў мяне, палюбіўшы гэты век, і пайшоў у Тэсалоніку, Крэсцэнс – у Галатыю, Ціт – у Далмацыю.


Ціту, сапраўднаму сыну ў супольнай веры: ласка, міласць і супакой ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста, Збаўцы нашага.


Дык калі маеш мяне за супольніка, прымі яго, як мяне.


Марк, Арыстарх, Дэмас і Лука, памочнікі мае. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым. Амін.


Таму мусім гасцінна прымаць такіх, каб быць саўдзельнікамі праўды.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы