Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЯНА 1:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 Дык вось павінны мы прымаць іх такіх, каб зрабіцца спрыяльнікамі ісьціне.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 А мы павінны прыймаць гэтакіх, каб стацца супрацоўнікамі праўдзе.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 Таму мусім гасцінна прымаць такіх, каб быць саўдзельнікамі праўды.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЯНА 1:8
17 Крыжаваныя спасылкі  

А калі хто ня прыме вас і не паслухаецца слоў вашых, дык, выходзячы з дома, альбо з горада таго, абцярушэце пыл з ног вашых;


Хто прымае вас, Мяне прымае; а хто Мяне прымае, прымае Таго, Хто паслаў Мяне;


а той зь сярэдзіны скажа яму ў адказ: ня турбуй мяне, дзьверы ўжо замкнёныя, і дзеці мае на пасьцелі са мною; не магу ўстаць і даць табе.


А мы, як памочнікі ў працы, просім вас, каб мілата Божая ня марна была прынята вамі.


Што да Ціта, гэта - мой сябар і супрацоўнік у вас; а што да братоў нашых, гэта - пасланцы цэркваў, слава Хрыстова.


сапраўды, прашу і цябе, мой шчыры супрацоўнік, памагай ім, што памагалі ў зьвеставаньні разам са мною і з Кліментам і з астатнімі супрацоўнікамі маімі, чые імёны - у кнізе жыцьця.


таксама Ісус, называны Юстам, абодва з абрэзаных; яны - адзіныя супрацоўнікі для Царства Божага, яны былі мне на радасьць.


і паслалі Цімафея, брата нашага і службіта Божага і супрацоўніка нашага ў зьвеставаньні Хрыстовым, каб умацаваць вас і суцешыць у веры вашай,


і Апфіі, (сястры) любаснай, і Архіпу, спадзьвіжніку нашаму, і дамовай тваёй царкве:


Марк, Арыстарх, Дымас, Лукаш, супрацоўнікі мае.


Таму, калі я прыйду, дык узгадаю ўчынкі, якія ён робіць, ганячы словамі ліхімі нас, і, не задавальняючыся гэтым, і сам ня прымае братоў, і забараняе тым, што жадаюць прымаць, і выганяе іх з царквы.


бо яны дзеля імя Ягонага пайшлі, ня ўзяўшы нічога ад язычнікаў.


Я пісаў быў царкве; але Дыятрэф, які любіць быць першым у іх, ня прымае нас.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы