бо пабудавалі яны і сабе ўзгоркі, і слупы, і ідалаў на кожным высокім узгорку і пад кожным зялёным дрэвам.
3 ЦАРСТВАЎ 22:43 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І хадзіў ён ва ўсім дарогай бацькі свайго Асы і не сыходзіў з яе; і рабіў тое, што было справядлівым у вачах Госпада. Толькі ўзгоркі не знішчыў, бо народ яшчэ складаў ахвяры і кадзіў на ўзгорках. Біблія (пераклад А.Бокуна) І хадзіў ён усім шляхамі Асы, бацькі свайго, і не зыходзіў з яго, і рабіў тое, што было слушным у вачах ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён хадзіў ва ўсім шляхам бацькі свайго Асы, ня сыходзіў зь яго, робячы справядлівае перад вачыма Гасподнімі. Толькі вышыні ня былі адменены; народ яшчэ ўчыняў ахвяры і дымленьні на вышынях. |
бо пабудавалі яны і сабе ўзгоркі, і слупы, і ідалаў на кожным высокім узгорку і пад кожным зялёным дрэвам.
бо Давід чыніў справядлівасць у вачах Госпада і не ўхіляўся ад таго, што Ён яму загадваў, на працягу ўсіх дзён жыцця свайго, за выключэннем справы Урыі Хетэя.
Язафат меў трыццаць пяць гадоў, калі стаў царом, і дваццаць пяць гадоў цараваў ён у Ерузаліме. Маці яго называлася Азуба, і была дачкою Сэлаха.
А народ ускладаў ахвяры на ўзгорках, бо не быў пабудаваны дом для імя Госпадавага ў тую пару.
Толькі ўзгоркі не знішчыў; складаў яшчэ народ ахвяры крывавыя і кадзіў на ўзгорках.
А можа, скажаце мне: “На Госпада, Бога нашага, спадзяёмся?” Ці ж Ён не Той, Якога ўзгоркі і ахвярнікі знішчыў Эзэкія, загадваючы Юдзе і Ерузаліму: “Перад гэтым ахвярнікам у Ерузаліме будзеце пакланяцца Госпаду”?
і прызваў Аса Госпада, Бога свайго, і сказаў: «Госпадзе, для Цябе ніякай розніцы, ці Ты дапаможаш моцнаму, ці бяссільнаму; дапамажы нам, Госпадзе, Божа наш. У Табе бо і ў Тваім імю маючы надзею, выйшлі мы супраць такой вялікай сілы. Госпадзе, Ты Бог наш, не пераможа Цябе чалавек».
Калі Аса пачуў гэтыя словы і прароцтва, то падбадзёрыўся і выдаліў ідалаў з усёй зямлі Юдэі і Бэньяміна, і з гарадоў, якія здабыў на гары Эфраім, і прысвяціў Госпаду ахвярнік, які знаходзіўся перад прысенкам Госпада.
Не стаўлю перад вачамі маімі ўчынак нячысты, ненавіджу я таго, хто ўчыняе крывадушныя справы; не дакранаецца да мяне.
А тых, што ўхіляюцца на свае крывыя дарогі, хай прагоніць Госпад разам з ліхадзеямі. Супакой над Ізраэлем!
У вусны мае ўклаў Ён песню новую, песню Богу нашаму. Убачаць многія і спалохаюцца, і будуць мець надзею ў Богу.
Звярнулі хутка з дарогі, якую Я ім паказаў, і зрабілі сабе цяля літое і пакланіліся яму, прыносячы ахвяры, і сказалі: “Гэта багі твае, Ізраэль, якія вывелі цябе з зямлі Егіпецкай”».