3 ЦАРСТВАЎ 22:43 - Біблія (пераклад А.Бокуна)43 І хадзіў ён усім шляхамі Асы, бацькі свайго, і не зыходзіў з яго, і рабіў тое, што было слушным у вачах ГОСПАДА. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)43 Ён хадзіў ва ўсім шляхам бацькі свайго Асы, ня сыходзіў зь яго, робячы справядлівае перад вачыма Гасподнімі. Толькі вышыні ня былі адменены; народ яшчэ ўчыняў ахвяры і дымленьні на вышынях. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)43 І хадзіў ён ва ўсім дарогай бацькі свайго Асы і не сыходзіў з яе; і рабіў тое, што было справядлівым у вачах Госпада. Толькі ўзгоркі не знішчыў, бо народ яшчэ складаў ахвяры і кадзіў на ўзгорках. Глядзіце раздзел |
І клікаў Аса да ГОСПАДА, Бога свайго, і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, няма [нікога], акрамя Цябе, каб дапамагчы шматлікаму, [або таму, хто] ня мае сілы. Дапамажы нам, ГОСПАДЗЕ, Божа наш, бо мы на Цябе спадзяемся і ў імя Тваё мы выйшлі супраць мноства гэтага. ГОСПАДЗЕ, Ты — Бог наш! Няхай ня спыніць Цябе чалавек».