Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 15:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 Але ўзгоркі не знішчыў; аднак сэрца Асы было шчырым перад Госпадам ва ўсе дні яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 Але ўзгоркі не былі зьнішчаныя. Аднак сэрца Асы было шчырым перад ГОСПАДАМ у-ва ўсе дні [ягоныя].

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 А вышыні ня былі зьнішчаны. Але сэрца Асы было адданае Госпаду ва ўсе дні ягоныя.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 15:14
14 Крыжаваныя спасылкі  

І, калі быў ён ужо стары, папсавана было сэрца яго праз жонак, каб пайшоў ён за чужымі багамі; і сэрца яго не было адданае Госпаду, Богу свайму, як сэрца Давіда, бацькі яго,


І дапускаўся ён усіх грахоў бацькі свайго, якія ён рабіў перад тым; не было сэрца яго шчырым да Госпада, Бога яго, як сэрца Давіда, бацькі яго.


І хадзіў ён ва ўсім дарогай бацькі свайго Асы і не сыходзіў з яе; і рабіў тое, што было справядлівым у вачах Госпада. Толькі ўзгоркі не знішчыў, бо народ яшчэ складаў ахвяры і кадзіў на ўзгорках.


А народ ускладаў ахвяры на ўзгорках, бо не быў пабудаваны дом для імя Госпадавага ў тую пару.


А Саламон любіў Госпада і хадзіў паводле загадаў Давіда, бацькі свайго, за выключэннем таго, што складаў ён ахвяры і каджэнні на ўзгорках.


Таксама хай будзе сэрца вашае шчырым з Госпадам, Богам нашым, каб хадзілі вы паводле пастановаў Яго і захавалі прыказанні Яго, як гэта ёсць сёння».


Толькі ўзгоркі не знішчыў; складаў яшчэ народ ахвяры крывавыя і кадзіў на ўзгорках.


толькі ўзгоркі ён не знішчыў, бо народ яшчэ складаў крывавыя ахвяры і кадзіў на ўзгорках.


Толькі ўзгоркі не былі знішчаны; народ усё яшчэ складаў крывавыя ахвяры і кадзіў на ўзгорках.


і пабіў ідалаў, і пассякаў слупы,


І выкінуў з усіх гарадоў Юдэі ўзгоркі, і курыльніцы для духмянасцей, і цараваў у супакоі.


Вочы бо Госпадавы сочаць за ўсёю зямлёю, і даюць мужнасць тым, хто шчырым сэрцам верыць у Яго. Дык неразумна паступаў ты ў гэтым, бо ад цяперашняга часу пачнуцца войны супраць цябе».


І рабіў ён справядлівае перад абліччам Госпада, але не са шчырым сэрцам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы