2 ЦІМАФЕЯ 4:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і адвернуць слых ад праўды, а да баек прыхінуцца. Біблія (пераклад А.Бокуна) і ад праўды слых адвернуць, а збочаць да баек. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ад ісьціны адвернуць вушы і прыгорнуцца да баек. |
Яны кажуць яснавідцам: «Не глядзіце!» А прадбачлівым прарокам: «Не прадказвайце нам тых рэчаў, якія праўдзівыя, але кажыце нам тое, што падабаецца, праракуйце нам падманныя рэчы.
І яны не захацелі слухаць, і адвярнуліся па-бунтарску, і заткнулі вушы сабе, каб не чуць.
Бо сэрца гэтага народа зрабілася жорсткім, і вушамі з цяжкасцю чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб часам вачамі не ўбачыць і вушамі не пачуць, каб сэрцам не зразумець ды не навярнуцца, каб Я аздаравіў іх”.
а таксама не займацца байкамі і радаводамі бясконца, якія выклікаюць больш спрэчак, чым настаўлення Божага ў веры.
О Цімафею, беражы перададзенае табе, пазбягай агіднага пустаслоўя і супярэчлівых сцвярджэнняў фальшывай навукі,
не звяртаючы ўвагі на юдэйскія байкі ці на выказванні людзей, якія адварочваюцца ад праўды.
Бо мы вясцілі вам магутнасць і прыход Госпада нашага Ісуса Хрыста, не ідучы следам за прыдуманымі казкамі, але як сведкі, што бачылі Яго веліч.