Тады Ілля зноў звярнуўся да народа: «Я адзін застаўся з прарокаў Госпада; а прарокаў Баала — чатырыста пяцьдзесят.
2 ЦІМАФЕЯ 4:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо надыдзе час, калі здаровай навукі не будуць прымаць, але па волі сваіх пажадлівасцей падбяруць сабе настаўнікаў, патураючых вушам, Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо будзе час, калі здаровага навучаньня цярпець ня будуць, але паводле сваіх пажаданьняў будуць выбіраць сабе настаўнікаў, якія лашчаць слых, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо будзе час, калі здаровага вучэньня прымаць ня будуць, а паводле сваіх прыхамацяў будуць выбіраць сабе настаўнікаў, лісьлівых слыху; |
Тады Ілля зноў звярнуўся да народа: «Я адзін застаўся з прарокаў Госпада; а прарокаў Баала — чатырыста пяцьдзесят.
Такім чынам, сказаў тады цар Ізраэля Язафату: «Ці я табе не казаў, што ён заўсёды прарочыць мне не на дабро, а на ліха?»
І сказаў цар Ізраэля Язафату: «Ёсць яшчэ адзін чалавек, праз якога можам запытацца ў Госпада; але я яго ненавіджу, бо ён не прарочыць мне добрае, але ліхое: Міхей, сын Емлі». Язафат сказаў яму: «Не гавары так, цар».
якому гаварыў: «Гэта — адпачынак, дайце супакой спрацаванаму!» Ды не хацелі яны слухаць.
Яны кажуць яснавідцам: «Не глядзіце!» А прадбачлівым прарокам: «Не прадказвайце нам тых рэчаў, якія праўдзівыя, але кажыце нам тое, што падабаецца, праракуйце нам падманныя рэчы.
А яны сказалі: «Хадземце і змовімся супраць Ярэміі, не прападзе ж бо закон без святара, ані рада без мудрага, ані слова без прарока. Хадземце, паб’ем яго языком і не звернем зусім увагі на яго словы».
Вы ж не слухайце вашых прарокаў, ані чараўнікоў, ані варажбітоў, ані шаптуноў, ані вешчуноў, якія гавораць вам: “Не будзеце вы служыць цару Бабілона”,
Вось што кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Не дайце сябе звесці прарокам вашым, якія сярод вас, і праз вашых варажбітоў; не звяртайце ўвагі на вашы сны, якія сніце,
прарокі праракавалі лжыва, святары пляскалі ў далоні свае, і народ Мой палюбіў гэта. Дык што будзеце рабіць, калі прыйдзе гэтаму канец?»
Калі які чалавек, ветрам узбуджаны, скажа хлусліва: “Я буду праракаваць табе пра віно і напоі”, той быў бы прарокам гэтага народа.
І шукалі кніжнікі і першасвятары, як накласці на Яго рукі ў тую гадзіну, але баяліся народа; бо зразумелі, што гэтую прыпавесць гаварыў пра іх.
Гора вам, калі аб вас добра гаварыць будуць усе людзі, бо так фальшывым прарокам рабілі бацькі іх.
Усе ж атэнцы і іншаземцы-прыхадні нічым іншым не бавілі час, як толькі гавораць або слухаюць нешта новае.
І я, калі прыбыў да вас, браты, прыйшоў, не каб захапляць вас словам ці мудрасцю, але абвяшчаючы вам сведчанне Божае.
і слова маё, і навучанне маё не ў пераканаўчасці і мудрасці слоў чалавечай, але ў выяўленні Духа і моцы,
для распуснікаў, мужаложнікаў, людакрадаў, брахуноў, крывапрысяжнікаў і супраць усяго іншага, што пярэчыць здаровай навуцы,
За ўзор вазьмі здаровыя словы, якія чуў ты ад мяне, адносна веры і любові, што ў Хрысце Ісусе.
якія казалі вам: «У апошні час аб’явяцца насмешнікі, якія будуць жыць паводле бязбожнай пажадлівасці сваёй».