бацька мой наклаў на вас цяжкае ярмо, а я накладу большы цяжар; бацька мой біў вас бізунамі, а я буду вас біць скарпіёнамі”».
1 ЦАРСТВАЎ 8:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І будзеце наракаць у той дзень на цара вашага, якога выбралі сабе, але Госпад не выслухае вас у той дзень». Біблія (пераклад А.Бокуна) І будзеце наракаць у той дзень на валадара вашага, якога выбралі сабе, але ГОСПАД ня выслухае вас у той дзень». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і застогнеце тады ад цара вашага, якога вы выбралі сабе, і ня будзе Гасподзь адказваць вам тады. |
бацька мой наклаў на вас цяжкае ярмо, а я накладу большы цяжар; бацька мой біў вас бізунамі, а я буду вас біць скарпіёнамі”».
Хто вуха сваё затыкае на лямант беднага, той і сам будзе лямантаваць, але не будзе выслуханы.
Калі выцягнеце рукі вашы, адвярну вочы Мае ад вас, і нават калі вы павялічыце малітвы, не выслухаю. Рукі бо вашы поўныя крыві.
Вось жа, рука Госпада не скарацілася, каб не магла зберагаць, ані вуха Яго не пагоршылася, каб не чула.
А будзе ён бадзяцца па зямлі ў здзеку і галодны: а калі спазнае голад, будзе злавацца, пачне праклінаць цара свайго і Бога свайго.
Такім чынам, і Я буду дзейнічаць у абурэнні: вока Маё не пашкадуе, і не злітуюся, і калі будуць прызываць Мяне з крыкам, Я іх не выслухаю».
Тады будуць яны прызываць Госпада, і Ён не выслухае іх, і схавае аблічча Сваё ад іх у той час дзеля ўчынкаў найгоршых, якіх яны дапусціліся.
Бо калі ўстане Гаспадар дома і замкне дзверы, будзеце стаяць вонкі і стукацца ў дзверы, кажучы: “Госпадзе, Госпадзе, адчыні нам”; і Ён, адказваючы, скажа вам: “Не ведаю вас, адкуль вы”.