Не расказвайце гэтага ў Геце і не абвяшчайце аб гэтым на вуліцах Аскалона, каб часам не ўзвесяліліся з-за гэтага дочкі філістынскія, каб не радаваліся дочкі неабрэзаных.
1 ЦАРСТВАЎ 14:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ёнатан сказаў свайму маладому збраяносцу: «Хадзем, падыдзем да варты гэтых неабрэзаных, можа, Госпад дапаможа нам: бо Госпаду не цяжка ратаваць праз многіх ці праз некалькіх». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Ёнатан юнаку, збраяносцу свайму: «Хадзем, падыйдзем да варты гэтых неабрэзаных. Можа, ГОСПАД дапаможа нам, бо ГОСПАДУ ня цяжка ратаваць праз многіх ці праз некалькіх». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Ёнатан слузе-збраяносцу свайму: ідзі, пяройдзем да атрада гэтых неабрэзаных; магчыма, Гасподзь дапаможа нам, бо Госпаду няцяжка выратаваць праз многіх, альбо нямногіх. |
Не расказвайце гэтага ў Геце і не абвяшчайце аб гэтым на вуліцах Аскалона, каб часам не ўзвесяліліся з-за гэтага дочкі філістынскія, каб не радаваліся дочкі неабрэзаных.
Можа, пачуе Госпад, Бог твой, усе словы Рабсака, якога паслаў гаспадар яго, цар асірыйцаў, каб зневажаць Бога жывога, і пакарае яго за словы, якія пачуў Госпад, Бог твой; і памаліся за астатніх, якія яшчэ жывуць”».
і прызваў Аса Госпада, Бога свайго, і сказаў: «Госпадзе, для Цябе ніякай розніцы, ці Ты дапаможаш моцнаму, ці бяссільнаму; дапамажы нам, Госпадзе, Божа наш. У Табе бо і ў Тваім імю маючы надзею, выйшлі мы супраць такой вялікай сілы. Госпадзе, Ты Бог наш, не пераможа Цябе чалавек».
Усё, што толькі захоча Госпад, здзейсніць Ён на небе і на зямлі, на моры і ва ўсіх глыбінях вадзяных.
Гэта кажа Госпад: “Хай не выхваляецца мудры мудрасцю сваёй, і хай не выхваляецца асілак сілаю сваёй, ды хай не ўзносіцца багаты багаццем сваім,
“Вось жа, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — і Я правяду суд над кожным, у каго абрэзаны край цела,
над Егіптам і над Юдэяй, над Эдомам і над сынамі Амона, над Маабам і над усімі, якія падразаюць валасы і пражываюць у пустыні, бо ўсе народы — неабрэзаныя, а ўвесь дом Ізраэля — з неабрэзаным сэрцам”».
Ненавідзьце ліхоту, а любіце дабро, ды ўсталюйце ў браме справядлівасць! Можа злітавацца Госпад, Бог Магуццяў, над астаткам Язэпа.
Шукайце Госпада, усе пакорныя зямлі, якія спаўняюць закон Яго; шукайце справядлівасці, шукайце пакоры, можа, як-небудзь схаваецеся ў дзень абурэння Госпада.
І ён адказаў і сказаў мне, гаворачы: «Гэта слова Госпада Зарабабэлю, якое кажа: “Не войскам і не сілаю, але Духам Маім”, — кажа Госпад Магуццяў. —
А калі пойдзеш з намі, тое, што будзе найлепшае з багаццяў, якія дасць нам Госпад, аддадзім табе».
Ці мог бы адзін гнаць тысячу, а двое адганяць дзесяць тысяч? Ці няпраўда, што скала іх прадала іх, і Госпад выдаў іх?
Бо мы ёсць абрэзаныя, якія духам служым Богу і хвалімся Ісусам Хрыстом, і не ў целе маем надзею,
То дай ты мне гэтую гару, якую абяцаў мне Госпад у той дзень, бо ты таксама чуў, што там жывуць сыны Анака і што гарады іх вялікія і ўмацаваныя; магчыма, калі Госпад будзе са мною, я змагу знішчыць іх, як мне паабяцаў гэта Госпад».
І, чуючы вялікую смагу, паклікаў ён Госпада, і казаў: «Ты рукою слугі Свайго даў гэта найвялікшае збаўленне і перамогу, і вось, я паміраю ад смагі і траплю ў рукі неабрэзаных».
адна скала ўзнімалася на поўначы насупраць Міхмаса, а другая — на поўдні насупраць Габы.
І збраяносец яго сказаў яму: «Рабі ўсё, што падабаецца душы тваёй. Ідзі, куды хочаш; я буду з табою, дзе пажадаеш».
І спытаўся Давід у людзей, што стаялі з ім, кажучы: «Што дадуць чалавеку, які заб’е гэтага філістынца і здыме ганьбу з Ізраэля? Бо хто ён, гэты неабрэзаны філістынец, што так зняважыў войска Бога жывога?»
Бо і льва, і мядзведзя забіваў паслугач твой; дык і гэты неабрэзаны філістынец як адзін з іх, бо ён асмеліўся ганьбіць войска Бога жывога!»
Сёння аддасць цябе Госпад у рукі мае, і я заб’ю цябе, і адсяку табе галаву; і аддам труп твой і трупы лагера філістынцаў сёння птушкам паднебным і звярам зямным, каб ведала ўся зямля, што ёсць Бог у Ізраэля
і каб ведала ўся гэтая грамада, што Госпад не мечам і дзідай ратуе: бо гэта вайна Госпада, і Ён выдасць вас у рукі нашы».
І сказаў Саўл свайму збраяносцу: «Вазьмі меч свой і забі мяне, каб часам не надышлі гэтыя неабрэзаныя, і не забілі мяне, і не здзекаваліся з мяне». І збраяносец яго не хацеў гэтага зрабіць, бо вельмі баяўся. Тады Саўл дастаў меч, і кінуўся на яго.