І з дрэва чырвонага цар зрабіў праход для святыні Госпада і для палаца царскага, і гуслі і арфы для спевакоў. І ніколі не было дастаўлена столькі чырвонага дрэва, і не бачана такога па сённяшні дзень.
1 ЛЕТАПІСАЎ 25:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык Давід разам з кіраўніком войска прызначыў на службу сыноў Асафа, і Гемана, і Ідытуна, якія прарочылі на цытрах, псалтэрыёнах і цымбалах; адпаведна свайму ліку: Біблія (пераклад А.Бокуна) І аддзяліў Давід і князі войска на служэньне сыноў Асафа і Гэмана, і Едутуна, каб яны гралі на гусьлях, псалтырах і цымбалах. І быў лік мужоў пры працы гэтай у служэньні іхнім: Біблія (пераклад В. Сёмухі) І аддзяліў Давід і начальнікі войска на службу сыноў Асафа, Эмана і Ідытуна, каб яны вяшчалі на цытрах, псалтырах і кімвалах; і былі прызначаны яны на дзею служэньня свайго; |
І з дрэва чырвонага цар зрабіў праход для святыні Госпада і для палаца царскага, і гуслі і арфы для спевакоў. І ніколі не было дастаўлена столькі чырвонага дрэва, і не бачана такога па сённяшні дзень.
Цяпер жа прывядзіце да мяне гусляра». І, калі гусляр зайграў, усклаў на Элісея руку Госпад,
Затым Давід ды ўвесь Ізраэль танцавалі перад Богам усёй моцай са спевамі і пад цытры, і пад псалтэрыёны, і пад тымпаны, і пад цымбалы, і пад трубы.
і ўвесь Ізраэль праводзіў каўчэг запавету Госпадава з радаснымі воклічамі, і пад гукі рога, і пад моцныя гукі труб, пры цымбалах, лірах ды цытрах.
З сыноў Асафа: Закхур, і Язэп, і Натанія, і Асарэла, сыны Асафа былі пад рукой Асафа, які прарочыў пад рукой цара.
З Ідытуна: сыны Ідытуна: Гадалія, Соры, Есая, Сэмэй, і Гасабія, і Матація — шэсць; пад рукой бацькі свайго, Ідытуна, які прарочыў на цытры, хвалячы і славячы Госпада.
І першае жэрабя выпала на Язэпа, які быў ад Асафа. Другое — на Гадалію, на яго з братамі яго і з сынамі яго разам — на дванаццаць.
А вось тыя, хто станавіўся разам з сынамі сваімі. З сыноў Кагата: Геман спявак, сын Ёэля, сына Самуэля,
Сыны ж Мэрары, іх брата, стаялі з левага боку: Этан, сын Кусі, сына Абдзі, сына Мэлуха,
Гэта спевакі, кіраўнікі па родах левітаў, якія заставаліся ў пакоях, вольных ад іншых заняткаў, так што днём і ноччу ўвесь час выконвалі сваю службу.
А на сёмы год Ёяда, набраўшыся сілы, прыняў у змову сотнікаў: Азарыю, сына Ерахама, і Ізмаэля, сына Ёганана, таксама Азарыю, сына Абэда, і Маасію, сына Адаі, і Элісафата, сына Зэхры, і з імі ўвайшоў у змову.
Глянула: аж стаіць цар на прыступцы сваёй пры ўваходзе, і князёў, і трубы каля яго, і ўвесь народ зямлі, які радуецца і трубіць у трубы, і спевакоў з рознымі музычнымі інструментамі, якія спяваюць гімны хвалы, то раздзерла яна шаты свае і закрычала: «Змова, змова!»
А Ёяда паставіў загадчыкаў у доме Госпадавым пад кіраўніцтвам святароў і левітаў, якіх Давід падзяліў у доме Госпада, каб складалі цэласпаленні Госпаду, як запісана ў законе Майсея, з радасцю і са спевамі па распараджэнні Давіда.
І далей першасвятар Ёяда даў сотнікам дзіды, і шчыты, і кальчугі цара Давіда, якія былі ў святыні Божай.
А Эзэкія вярнуў чэргі святароў і левітаў па іх раздзяленні — кожнага ў яго службе, гэта значыць, як святароў і левітаў — да ўскладання цэласпалення і мірных ахвяр, так каб спаўнялі службу і славілі ды спявалі песні пахвалы ў брамах лагера Госпада.
Наглядальнікі за работамі спаўнялі свае абавязкі сумленна. Наглядальнікамі ж за работамі былі Ягат і Абдзія — левіты з сыноў Мэрары; Захарыя і Масала з сыноў Кагата, якія кіравалі работамі. Усе ж левіты, якія ўмелі граць на музычных інструментах,
Прытым спевакі, сыны Асафа, стаялі на сваім месцы па загадзе Давіда, і Асафа, і Гемана, і Ідытуна — прарокаў цара; прыдзверныя ж пры кожнай браме вартавалі, так што ні на хвілінку не адрываліся ад паслугі, бо браты іх, левіты, прыгатавалі ім ежу.
і левіты ўсе, што былі спевакамі пад Асафам, і якія былі пад Геманам, і якія былі пад Ідытунам, сыны і браты іх, апранутыя ў вісон, стаялі на ўсход ад ахвярніка, граючы на цымбалах, і псалтэрыёнах, і цытрах, і з імі сто дваццаць святароў, што гралі на трубах, —
Ён таксама ўстанавіў па распараджэнні Давіда, бацькі свайго, абавязкі святароў у іх службе і левітаў у сваім парадку, каб спявалі пахвальныя гімны і служылі перад святарамі па рытуале кожнага дня; паставіў ён таксама прыдзверных па іх раздзяленні для кожнай брамы: так бо загадаў чалавек Божы — Давід.
І паставілі святароў па іх чэргах, і левітаў па іх чэргах на службу Божую ў Ерузаліме, як напісана ў кнізе Майсея.
і Матанія, сын Міхі, сына Зэбэдэя, сына Асафа, кіраўнік хору, пачынаў малітву; і Бэкбэцыя, другі паміж сваіх братоў, і Абда, сын Самуа, сына Галала, сына Ідытуна.
Кіраўнікамі левітаў былі: Гасабія, Сэрэбія, Ешуа, Бэнуй, і Кадмігэль, і браты іх стаялі перад імі, каб па загадзе Давіда, чалавека Божага, славіць і дзякаваць паводле сваіх чэргаў:
І на пасвячэнне мура Ерузаліма сабралі левітаў з усіх іх месцаў, каб прывесці іх у Ерузалім і зрабіць пасвячэнне з радасцю ды з падзякаю, і са спевам, і з цымбаламі, псалтэрыёнамі і гуслямі.
І звонку ўнутранай брамы былі два пакоі на ўнутраным панадворку; адзін быў з боку брамы паўночнай, і пярэдні бок яго накіраваны на поўдзень, і адзін з боку брамы паўднёвай, і пярэдні бок яго накіраваны на поўнач.
Затым прыйдзеш на ўзгорак Божы, дзе знаходзіцца стаянка філістынцаў. Калі ўвойдзеш там у горад, сустрэнеш грамаду прарокаў, што сыходзяць з узгорка, і перад імі арфы, тымпаны, бубны і гуслі, і самі яны будуць прарочыць.