Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

2 ЛЕТАПІСАЎ 8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Праз дваццаць гадоў пасля таго, як Саламон пабудаваў дом Госпада і сабе палац,

2 адбудаваў ён тыя гарады, якія Гірам даў Саламону ды пасяліў там сыноў Ізраэля.

3 Накіраваўся таксама ў Эмат Собы і ўзяў яго.

4 І адбудаваў Пальміру ў пустыні ды ўсе гарады кладовак, якія пабудаваў у Эмаце.

5 І адбудаваў Бэтарон Верхні і Бэтарон Ніжні — умацаваныя гарады, якія мелі муры, і брамы, і завалы;

6 таксама Баалат і ўсе гарады для свірнаў, якія належалі Саламону, і ўсе гарады калясніц і гарады, дзе знаходзіліся коннікі. Усё, што пажадаў і запланаваў Саламон, ён пабудаваў у Ерузаліме і ў Лібане ды ва ўсёй зямлі, якая была пад яго ўладаю.

7 Усіх людзей, якія засталіся ад хетэяў, і амарэяў, і феразеяў, і гівеяў, і евусеяў, якія не былі з пакалення Ізраэля,

8 а былі з сыноў тых, што засталіся пасля іх на зямлі, якіх не забілі сыны Ізраэля, — зрабіў Саламон даннікамі аж па сённяшні дзень.

9 Затым з сыноў Ізраэля не прызначыў Саламон да працы царскіх нявольнікаў; бо яны былі ваярамі, і кіраўнікамі ваяроў яго, і кіраўнікамі калясніц і конніцы яго.

10 Усіх жа кіраўнікоў, якія наглядалі за народам, было ў цара Саламона дзвесце пяцьдзесят.

11 Дачку ж фараона перавёў з горада Давіда ў дом, для яе пабудаваны, бо казаў цар: «Не павінна жанчына прабываць у мяне ў доме Давіда, цара Ізраэля, бо ён ёсць месца святое таму, што ўвайшоў у яго каўчэг Госпада».

12 Тады стаў Саламон складаць Госпаду ахвяры цэласпалення на ахвярніку Госпада, які ён паставіў перад прысенкам,

13 каб кожны дзень па загадзе Майсея складаць на ім цэласпаленні ў шабаты, і ў дні маладзіка дый у тры ўрачыстасці года: гэта значыць у свята праснакоў, і ў свята тыдняў, і ў свята палатак.

14 Ён таксама ўстанавіў па распараджэнні Давіда, бацькі свайго, абавязкі святароў у іх службе і левітаў у сваім парадку, каб спявалі пахвальныя гімны і служылі перад святарамі па рытуале кожнага дня; паставіў ён таксама прыдзверных па іх раздзяленні для кожнай брамы: так бо загадаў чалавек Божы — Давід.

15 І не мінулі загады цара святароў і левітаў ва ўсім, і ў пільнаванні скарбаў.

16 І былі скончаны ўсе справы Саламона ад таго дня, у які заклаў падмуркі дома Госпада аж да дня поўнага завяршэння яго.

17 Тады выбраўся Саламон у Эцыён-Гебэр і ў Айлат ад берага Чырвонага мора, што ў зямлі Эдом.

18 А паслаў яму Гірам праз рукі паслугачоў сваіх караблі і маракоў, што ведалі мора; і яны разам з паслугачамі Саламона дабраліся ў Афір і ўзялі адтуль чатырыста пяцьдзесят талентаў золата, і прывезлі цару Саламону.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы