Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 25:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 З сыноў Асафа: Закхур, і Язэп, і Натанія, і Асарэла, сыны Асафа былі пад рукой Асафа, які прарочыў пад рукой цара.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 з сыноў Асафа: Заккур, Язэп, Нэтанія, Асарэла, сыны Асафа, пад рукою Асафа, які граў пад рукою валадара.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 з сыноў Асафа: Закур, Язэп, Нэтанія і Ашарэла сыны Асафа, пад кіраўніцтвам Асафа, які іграў па настаўленьні цара.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 25:2
20 Крыжаваныя спасылкі  

Усе яны былі пад рукою бацькі свайго, каб спяваць у святыні Госпада, і


Дык Давід разам з кіраўніком войска прызначыў на службу сыноў Асафа, і Гемана, і Ідытуна, якія прарочылі на цытрах, псалтэрыёнах і цымбалах; адпаведна свайму ліку:


Асафа, кіраўніка, і намесніка яго Захарыю, далей Егіэля, і Сэмірамота, і Егіэля, і Матацію, і Эліяба, і Банаю, і Абэдэдома, і Егіэля для ігры на псалтэрыёнах і цытрах, а Асафа, каб граў на цымбалах,


Схопіць нават мужчына брата свайго ў доме бацькі свайго: «Адзенне маеш — будзь нашым кіраўніком, вазьмі ў рукі гэтую руіну».


Песня. Псальм. Асафа.


Псальм. Асафа. Бог падымаецца на божым сходзе, пасярод багоў праводзіць суд.


Кіраўніку хору. Паводле «Выціскальняў». Асафа.


Кіраўніку хору. Паводле «Лілея навучання». Асафа. Псальм.


Псальм. Асафа. Божа, увайшлі паганы ў Тваю спадчыну, зганьбілі месца святое Тваё, Ерузалім пераўтварылі ў руіны.


Маскіль. Асафа. Звярні ўвагу, народзе мой, на навуку маю; схіліце вуха вашае на словы вуснаў маіх.


Кіраўніку хору. Паводле Ідытун. Асафа. Псальм.


Кіраўніку хору. На струнах. Псальм. Асафа. Песня.


Кіраўніку хору. Паводле «Не знішчай» Псальм. Асафа. Песня.


Маскіль. Асафа. Чаму, Божа, Ты адпіхнуў нас да скону, няўжо ўзгарэўся гнеў Твой на авечак пашы Тваёй?


Псальм Асафа. Які ж добры Бог для прастадушных! Ён Госпад тым, хто чысты сэрцам.


З Ідытуна: сыны Ідытуна: Гадалія, Соры, Есая, Сэмэй, і Гасабія, і Матація — шэсць; пад рукой бацькі свайго, Ідытуна, які прарочыў на цытры, хвалячы і славячы Госпада.


Дык паставілі левіты прыдзвернымі: Гемана, сына Ёэля, і братоў яго, Асафа, сына Барахіі, а з сыноў Мэрары братоў яго: Этана, сына Касаі,


Дый брат яго Асаф, які стаяў з правага боку яго. Асаф, сын Барахіі, сына Самаа,


І, як роўныя, кідалі жэрабя па чарзе службы, як вялікі, так і малы, настаўнік і вучань разам.


Такім чынам, калі заклалі падмурак святыні Госпадавай, сталі святары ў шатах сваіх з трубамі і левіты, сыны Асафа, з цымбаламі, каб славіць Бога па загадзе Давіда, цара Ізраэльскага.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы