А ён сказаў яму: «Ці ж сэрца маё не ішло [з табою], калі насустрач табе зыйшоў чалавек той з калясьніцы сваёй? Ці [цяпер]час браць срэбра і адзеньне, або аліўкавыя дрэвы, вінаграднікі, авечак і валоў, нявольнікаў і нявольніцаў?
ЭКЛЕЗІЯСТА 3:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Для ўсяго ёсьць свой тэрмін, і час для кожнай рэчы пад небам; Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усё мае сваю пару, і гадзіна кожнае дзеі - пад небам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усё мае [свой] час, і свая пара кожнай справе пад небам; |
А ён сказаў яму: «Ці ж сэрца маё не ішло [з табою], калі насустрач табе зыйшоў чалавек той з калясьніцы сваёй? Ці [цяпер]час браць срэбра і адзеньне, або аліўкавыя дрэвы, вінаграднікі, авечак і валоў, нявольнікаў і нявольніцаў?
І калі ён быў уцісканы, ён умольваў аблічча ГОСПАДА, Бога свайго, і скарыўся вельмі перад абліччам Бога бацькоў сваіх.
Выканай працу тваю звонку [дому] і скончы яе на полі тваім, а пасьля пабудуй дом твой.
І аддаў я сэрца маё, каб шукаць і дасьледаваць з мудрасьцю ўсё, што дзеецца пад небам. Гэты кепскі занятак даў Бог сынам чалавечым, каб былі занятыя ім.
І зьненавідзеў я жыцьцё, бо ліхімі былі для мяне справы, што робяцца пад сонцам; бо ўсё — марнасьць і пагоня за ветрам.
Вырашыў я ў сэрцы маім дазволіць целу майму віно, але каб сэрца маё кіравалася мудрасьцю, і трымацца глупоты, аж пакуль ня ўбачу, што добра для сыноў чалавечых, каб рабіць пад сонцам у палічаных днях жыцьця свайго.
Сказаў я ў сэрцы маім: “Праведніка і бязбожніка будзе судзіць Бог, бо там ёсьць час на кожную рэч і на кожную справу”.
У дзень добры карыстайся з добрага, а ў дзень ліхі ўбач, што адно зрабіў Бог насупраць другога, так што не знойдзе чалавек, што будзе пасля яго.
І раніцаю: “Сёньня непагадзь, бо неба чырвонае і пахмурнае”. Крывадушнікі! Аблічча неба адрозьніваеце, а знакаў часу ня можаце?