I быў ГОСПАД з Язэпам, і стаўся ён чалавекам, які мае посьпех, і быў у доме гаспадара свайго, Эгіпцяніна.
ЭКЛЕЗІЯСТА 12:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І памятай пра Творцу твайго ў дні юнацтва твайго, пакуль ня прыйдуць дні ліхія, і пакуль не сустрэнуць цябе гады, пра якія скажаш: “Не падабаюцца мне яны”, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І памятай Творцу твайго ў дні юнацтва твайго, пакуль ня прыйшлі цяжкія дні і гады не насталі, пра якія ты будзеш казаць: «няма мне ад іх асалоды!», Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Памятай пра Творцу свайго ў дні юнацтва свайго, пакуль не надыдзе час турбавання, і пакуль не наблізяцца часы, пра якія скажаш: «Не падабаюцца мне яны»; |
I быў ГОСПАД з Язэпам, і стаўся ён чалавекам, які мае посьпех, і быў у доме гаспадара свайго, Эгіпцяніна.
Не пільнаваў начальнік вязьніцы нічога, што было ў руках ягоных, бо ГОСПАД быў з ім, і ў тым, што ён рабіў, ГОСПАД даваў посьпех.
І сказаў Барзілай валадару: «Колькі дзён [будуць яшчэ] гады жыцьця майго, каб ісьці мне з валадаром у Ерусалім?
Маю сёньня восемдзясят гадоў. Ці я адрозьню, што добрае, а што кепскае? Ці будзе смакаваць слузе твайму ежа і пітво? Ці магу я яшчэ слухаць голас сьпевакоў і сьпявачак? Навошта слуга твой мае быць цяжарам для гаспадара майго, валадара?
і будзе плакаць над ім увесь Ізраіль, і пахаваюць яго, бо толькі ён з [роду] Ерабаама ўвойдзе ў магілу, бо ў доме Ерабаама толькі ў ім знайшлося нешта добрае перад ГОСПАДАМ, Богам Ізраіля.
І станецца, калі я адыйдуся ад цябе, возьме цябе Дух ГОСПАДА і занясе ў [месца], якога я ня ведаю. І я пайду, і паведамлю Ахаву, і ён ня знойдзе цябе, і ён заб’е мяне. А слуга ж твой баіцца ГОСПАДА ад маладосьці сваёй.
І я агледзеў [іх], і стаў, і сказаў шляхце і кіраўнікам, і рэшце народу: «Ня бойцеся іх. Памятайце пра Госпада вялікага і страшнага, і змагайцеся за братоў сваіх, за сыноў сваіх і за дочак сваіх, за жонак сваіх і за дамы свае».
Львяняты бядуюць і галадуюць, але тыя, што шукаюць ГОСПАДА, не адчуюць нястачы ўсякага даброцьця.
Быццам тлушчам і тлустасьцю насычаецца душа мая, і сьпевам хвалы будуць хваліць Цябе вусны мае,
Дзён гадоў нашых — гадоў семдзясят, а як пры сіле — гадоў восемдзясят; і найлепшае ў іх — гарапашнасьць і ліхоцьце, бо прамінаюць яны шпарка, і мы адлятаем.
І прыбяры смутак з сэрца твайго, і аддалі ліхоцьце ад цела твайго, бо маладосьць і цёмнасьць валасоў — марнасьць.
Бо калі шмат гадоў жыве чалавек, няхай радуецца з іх усіх, і няхай памятае пра дні цемры, бо будзе іх шмат. Усё, што надыйдзе — марнасьць.
І на сьцежцы судоў Тваіх, ГОСПАДЗЕ, мы маем надзею на Цябе. Да імя Твайго і памяці пра Цябе імкнецца душа.
І гэтым чатыром юнакам Бог даў веды і разуменьне кожнай кнігі і мудрасьці, а Данііл разумеў усякія відзежы і сны.
Чужынцы зьядаюць сілу ягоную, а ён ня ведае; таксама сівізна пабяліла яго, а ён ня ведае.
Бо ён будзе вялікі перад Госпадам, і ня будзе піць віно і сікеру, і Духам Сьвятым напоўніцца яшчэ ва ўлоньні маці сваёй.
А Ісус, паклікаўшы іх, сказаў: «Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне і не забараняйце ім, бо гэткіх ёсьць Валадарства Божае.
І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у дысцыплінаваньні і напамінаньні Госпадавым.
але памятай ГОСПАДА, Бога твайго, што Ён даў табе сілы, каб ты здабыў багацьце, што Ён споўніў запавет Свой, які запрысяг бацькам тваім, як [гэта ёсьць] сёньня.
і што ты з дзяцінства ведаеш Сьвятое Пісаньне, якое можа зрабіць цябе мудрым на збаўленьне праз веру, што ў Хрысьце Ісусе.
Таму я аддаю яго ГОСПАДУ на ўсе дні; колькі будзе жыць, ён аддадзены для ГОСПАДА». І пакланіліся там ГОСПАДУ.
Але ГОСПАД сказаў Самуэлю: «Не глядзі на выгляд ягоны, ані на высокі рост ягоны, бо Я яго адкінуш. Бо Я [гляджу] ня так, як глядзіць чалавек, бо чалавек бачыць вачыма, а ГОСПАД бачыць сэрца».