ПСАЛТЫР 73:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) бо яны ня маюць гора аж да сьмерці і добра ўскормлена цела іхняе, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Рыкаюць ворагі Твае сярод сходаў Тваіх, паставілі знакі свае замест нашых азнакаў; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо няма для іх ніякіх перашкод, здаровае і сытае чэрава іх. |
Няхай забудзецца пра яго ўлоньне [маці], і няхай смакуюць цела ягонае чэрві, няхай не застаецца памяці пра яго, але як дрэва няхай зломіцца беззаконьнік.
ад сьмяротных [людзей] — рукой Тваёй, ГОСПАДЗЕ, ад сьмяротных [людзей] веку гэтага. Частка іхняя — у гэтым жыцьці, і чэрава іхняе Ты са скарбніцы Тваёй напаўняеш, яны насычаюць сыноў сваіх, і лішак свой пакідаюць дзецям сваім.
Бо ня будзе на вякі памяці пра мудрага, як і пра дурня. Тое, што цяпер ёсьць, у дні наступныя ўсё забудзецца, і мудры памірае гэтак сама, як і дурань.
Усё гэта я бачыў у дні марнасьці маёй: вось, праведнік гіне ў праведнасьці сваёй, і вось бязбожнік доўга жыве ў ліхоце сваёй.
сытымі і гладкімі, і перакрочваюць усякую меру зла. Яны ня судзяць справядліва справу сіраты, і маюць посьпех, і судовую [справу] ўбогіх не разглядаюць.
І сталася, убогі памёр і аднесены быў анёламі на ўлоньне Абрагама; памёр і багацей, і быў пахаваны.