ПСАЛТЫР 38:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сьмярдзяць, гнаяцца раны мае дзеля дурасьці маёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось, Ты далоняю вымераў дні мае, а век мой - як нішто прад Табою. Сапраўды, поўная марнасьць - кожны жывы чалавек. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сасмярдзелі і нагнаіліся раны мае праз дурноту маю. |
Зьлітуйся нада мною, ГОСПАДЗЕ, бо я — прыгнечаны. Ад тугі высахла вока маё, і душа мая, і нутро маё.
Быццам ён быў прыяцель, брат мой, хадзіў я [да яго]; як у жалобе па маці, сумаваў я ў смутку.
Успамінаючы гэта, я душу маю выліваю, бо хадзіў я ў грамадзе шматлюднай, вядучы яе ў Дом Божы з голасам радасьці і падзякі мноства сьвяточнага.
Удзень ГОСПАД зьявіць міласэрнасьць Сваю, а ўначы сьпеў Ягоны будзе са мною, малітва да Бога жыцьця майго.
Бо Ты — Бог мой, апора мая. Чаму Ты пакінуў мяне? Чаму я ў суме хаджу ад уціску ворагаў?
Ты аддаліў ад мяне знаёмых маіх, Ты зрабіў мяне агідным для іх; я зьвязаны і выйсьці не магу.
Я пішчу як ластаўка, як журавель, уздыхаю як галубка, стаміліся вочы мае, [углядаючыся] ўгору. ГОСПАДЗЕ, я прыгнечаны, паручыся за мяне!