ПСАЛТЫР 17:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Захавай мяне, як зрэнку вока, у ценю крылаў Тваіх схавай Ты мяне Біблія (пераклад В. Сёмухі) Затрэслася і захісталася зямля; уздрыгнулі і зрушыліся асновы гор; бо ўгневаўся Бог; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сцеражы мяне, як зрэнку вока, у засені крылаў Тваіх захавай мяне |
Праведнасьць Твая — быццам Божыя горы, суды Твае — як вялізнае бяздоньне! Людзей і скаціну Ты збаўляеш, ГОСПАДЗЕ.
Якая каштоўная, Божа, міласэрнасьць Твая! Сыны чалавечыя ў ценю крылаў Тваіх маюць надзею.
Кіраўніку хору: на лад: “Не загубляй!” Залатая песьня Давіда, калі ён уцякаў ад аблічча Саўла ў пячору.
Зьлітуйся нада мною, Божа, зьлітуйся нада мною! Бо ў Табе мае надзею душа мая, і ў ценю крылаў Тваіх буду хавацца, пакуль не міне загуба.
калі я на ложку маім пра Цябе ўспамінаю, калі ў часе варты [начной] пра Цябе разважаю.
Пер’ем Сваім закрые цябе, і пад крыламі Ягонымі будзеш мець надзею; праўда Ягоная — шчыт і заслона.
Бо гэта сказаў ГОСПАД Магуцьцяў: “Дзеля славы [Сваёй] Ён паслаў мяне да народаў, якія рабавалі вас, бо хто дакранаецца да вас, дакранаецца да зрэнкі вока Ягонага.
Ерусалім, Ерусалім, які забіваеш прарокаў і камянуеш пасланых да цябе! Колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка зьбірае птушанят сваіх пад крылы, і вы не захацелі.
Ерусалім, Ерусалім, які забіваеш прарокаў і камянуеш тых, што да цябе пасланыя! Колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка птушанят сваіх пад крыламі, і вы не захацелі.
Ён знайшоў яго ў зямлі пустыннай, у [зямлі] пустой і бязьлюднай, дзе выюць [шакалы]. Ён асланяў яго, даглядаў яго і захоўваў яго, як зрэнку вока Свайго.
Няхай ГОСПАД аднагародзіць табе за ўчынак твой, і няхай будзе поўная твая ўзнагарода ад ГОСПАДА, Бога Ізраіля, пад крылы Якога ты прыйшла схавацца».