ПСАЛТЫР 112:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ня будзе баяцца, чуючы вестку благую; моцнае сэрца ягонае, ён спадзяецца на ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) з тла падымае беднага, з гразі ўзвышае ўбогага, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) МЭМ. Не будзе ён баяцца ліхой чуткі, НУН. сэрца яго гатовае, мае надзею ў Богу. |
Навошта мне баяцца ў дні няшчасьця, калі атачыла мяне беззаконьне тых, якія нападаюць на мяне,
Яны наставілі сетку дзеля стопаў маіх, прыгнялі душу маю, яны капалі яму перад абліччам маім, але [самі] ўваліліся ў яе. (Сэлях)
І будуць баяцца ўсе людзі, і будуць апавядаць пра справы Божыя, і будуць разважаць пра тое, што Ён учыніў.
Адказалі Шадрах, Мэшах і Авэд-Нэго і сказалі валадару: «Навухаданосар! Няма нам патрэбы адказваць табе ў гэтай справе.
Калі ж пачуеце пра войны і бязладзьдзе, не жахайцеся, бо гэта мусіць стацца спачатку, але не адразу канец».
Але я аніяк не зважаю на гэта і ня дбаю пра сваё жыцьцё, абы толькі ў радасьці скончыць бег мой і служэньне, якое атрымаў ад Госпада Ісуса — сьведчыць пра Эвангельле ласкі Божае.
А Павал адказаў: «Што вы робіце, плачучы і разрываючы маё сэрца? Бо я ня толькі гатовы быць зьвязаным, але і памерці ў Ерусаліме дзеля імя Госпада Ісуса».
Дзеля гэтага падбадзёрцеся, мужы, бо я веру Богу, што будзе паводле таго, як мне было сказана,