У нараду іхнюю ня ўвойдзе душа мая, і да супольнасьці іхняй не далучыцца слава мая, бо ў гневе сваім яны забілі мужа і ў свавольстве сваім скалечылі вала.
ЕРАМІІ 4:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) “Улоньне маё, улоньне маё! Я качаюся ад болю! Сьцены сэрца майго! Трапеча ў-ва мне сэрца маё! Не магу маўчаць, бо гук трубы чуе душа мая, гармідар ваенны”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Нутроба мая! нутроба мая! смуткую ў глыбіні сэрца майго, хвалюецца ўва мне сэрца маё, не магу маўчаць; бо ты чуеш, душа мая, гук трубы, трывогу бітвы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) “Ой, улонне маё, улонне маё! Я пакутую! Сцены сэрца майго! Турбуецца ўва мне сэрца маё; не буду маўчаць, бо пачуў я гук трубы, гармідар ваенны. |
У нараду іхнюю ня ўвойдзе душа мая, і да супольнасьці іхняй не далучыцца слава мая, бо ў гневе сваім яны забілі мужа і ў свавольстве сваім скалечылі вала.
і сказаў ён бацьку свайму: «Галава мая! Галава мая!» І [бацька] сказаў слузе: «Занясі яго да маці ягонай!»
І наставіў Элісэй вочы свае на яго, і доўга ўглядаўся, аж той засмуціўся. І пачаў плакаць чалавек Божы.
Псальм Давіда. Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА, і ўсё нутро маё — імя Ягонае сьвятое!
Сэрца маё крычыць пра Мааў, уцекачы ягоныя [ідуць] аж да Цаару, да Эглят-Шэлішыі, на ўзвышша Люхіт з плачам узыходзяць, бо на шляху ў Харанаім падымецца крык загубы!
Дзеля таго ўнутранасьці мае стогнуць, як гусьлі, дзеля Маава, і нутро маё — дзеля Кір-Харэсу.
Дзеля гэтага дрыжаньнем напоўніліся сьцёгны мае, ахапілі мяне болі, як болі той, што нараджае. Я агаломшаны ад таго, што чую, і ў трымценьні ад таго, што бачу.
Трымціць сэрца маё, трывога ахапіла мяне, прыцемкі, жаданыя мною, сталіся жудасьцю для мяне.
Дзеля таго я сказаў: «Адвярніцеся ад мяне, я буду горка плакаць. Не спрабуйце суцешыць мяне, бо зьнішчаная дачка народу майго».
А калі вы гэтага не паслухаеце, будзе плакаць таемна душа мая з прычыны пыхі вашай. І плачучы, буду плакаць, і зальюцца сьлязьмі вочы мае, бо чарада ГОСПАДА ідзе ў няволю.
І я сказаў: “Ня буду ўзгадваць Яго, і ня буду больш прамаўляць у імя Ягонае!” І стаўся ў сэрцы маім нібы агонь, які палае, што замкнуты ў костках маіх, і я змучыўся трымаць яго, і ня мог.
Пра прарокаў. «Разрываецца сэрца маё ў нутры маім, дрыжаць усе косткі мае. Я стаўся, як п’яны, як муж, які перапоўнены віном з прычыны ГОСПАДА і сьвятых словаў Ягоных.
Абвяшчайце ў Юдзе, і агаласіце ў Ерусаліме, і скажыце: “Трубіце ў трубы па ўсёй зямлі, крычыце моцна і кажыце: ‘Зьбіраймася і хадземце ў гарады ўмацаваныя!”
кажучы: “Не! Мы пойдзем у зямлю Эгіпецкую, дзе ня будзем бачыць вайны, і ня будзем чуць голас рогу, і ня будзем прагнуць хлеба, і там будзем жыць”,
Дзеля гэтага надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і пачуюць гармідар ваенны ў Раббе сыноў Амона, і яна станецца руінаю і пусткаю, і дочкі ейныя будуць спаленыя агнём. І ўспадкаеміць Ізраіль спадчыну сваю, кажа ГОСПАД.
Мы пачулі вестку пра яго, і самлелі рукі нашыя, трывога ахапіла нас і боль як у той, якая нараджае.
Хто зробіць галаву маю [крыніцай] вады, а вочы мае — фантанам сьлёзаў, і я буду ўдзень і ўначы плакаць дзеля забітых дачкі народу майго?
У гарах Я ўзьніму плач і галашэньне, а на пашах у пустыні — сьпеў жалобны, бо яны спаленыя, няма нікога, хто там праходзіць, і не чутно там рыку быдла; ад птушкі нябеснай аж да дзікага зьвера ўсе разьбегліся, зьніклі.
З гэтае прычыны я плачу; вока маё, вока маё выцякае вадою, бо далёка ад мяне пацяшальнік, які ажывіў бы душу маю; сыны мае зьнішчаныя, бо ўзьвялічыўся вораг».
Глянь, ГОСПАДЗЕ, бо цесна мне, унутранасьць мая скорчылася, сэрца маё пераварочваецца ў-ва мне, бо бунтуючыся, я збунтавалася; звонку меч забірае дзяцей, а ў доме — сьмерць.
Выцяклі сьлязьмі вочы мае, унутранасьці мае скорчыліся, вантробы мае вываліліся на зямлю з прычыны загубы дачкі народу майго, калі дзеці і немаўляты зьнемагаюць на вуліцах гораду.
гэта ты, валадару, які вырас і стаў магутным, і вялікасьць твая вырасла і дасягнула неба, і ўлада твая — да канца зямлі.
І занепакоіўся дух мой у-ва мне, у Данііле, унутры цела [майго], і відзежы галавы маёй устрывожылі мяне.
Дагэтуль канец слова гэтага. Мяне, Данііла, думкі мае вельмі трывожылі, і выгляд мой зьмяніўся ў мяне; але слова гэтае я захаваў у сэрцы маім».
І я, Данііл, самлеў, і быў хворы [некалькі] дзён. І я ўстаў, і рабіў справы валадара; і я быў уражаны відзежам, але ніхто гэтага не разумеў».
Калі трубіць у горадзе рог, хіба не дрыжаць людзі? Хіба бывае якое ліха ў горадзе, і ГОСПАД не ўчыніў [яго]?
Я пачуў, і задрыжэла нутро маё, ад голасу [гэтага] затрымцелі вусны мае, гнілізна ўвайшла ў косткі мае, і я калачуся на месцы сваім. Але я маю быць у супакоі ў дзень бедства, калі прыйдзе на народ гэты той, хто пераможа [нас].
Калі будзеш ісьці на вайну ў зямлі вашай супраць ворага, які наступае на вас, будзеце трубіць у трубы. Гэта будзе кліч ваш перад абліччам ГОСПАДА, Бога вашага, і Ён збавіць вас ад ворагаў вашых.