ВЫСЛОЎІ 8:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) бо мудрасьць лепшая за пэрлы, і ніякія каштоўнасьці не параўнаюцца з ёю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо мудрасьць лепшая за перлы, і ўсё, чаго пажадаеш, не дараўнаецца зь ёю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо мудрасць лепшая за самацветы, і ўсё, што жадаеш, не можа параўнацца з ёю. |
Страх перад ГОСПАДАМ чысты, ён будзе трываць вечна. Суды ГОСПАДА праўдзівыя, а таксама справядлівыя.
Бо якая карысьць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь сьвет, а душы сваёй пашкодзіць? Або што дасьць чалавек у выкуп за душу сваю?
І не за морам яно, каб ты казаў: “Хто пераплыве мора і прынясе яго да нас, каб мы маглі пачуць яго і выканаць яго?”