ВЫСЛОЎІ 22:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Не абдзірай убогага, таму што ён убогі, і не ўціскай прыгнечанага каля брамы, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Не абірай беднага, бо ён бедны; і не заціскай няшчаснага ў браме; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не чыні гвалту беднаму, таму што ён бедны, і не зневажай таго, хто жыве ў галечы, |
Злачыннасьць бязбожнікаў зьвернецца на іх, бо яны грэбуюць чыніць суд [справядлівы].
каб адмовіць у правасудзьдзі ўбогім, каб пазбавіць суду прыгнечаных народу Майго, каб удовы сталіся здабычай іхняй, і сіротаў абрабаваць.
Народ зямлі гэтай уціскаюць уціскам і рабуюць рабункам, крыўдзяць убогага і беднага, і прыхадня прыгнятаюць беззаконна.
Не прыгнятай бліжняга твайго і ня крыўдзі яго. І няхай не застаецца ў цябе плата найміта аж да раніцы.
І ўдавы, і сіраты, і прыхадня, і беднага не ўціскайце, і зла ня думайце супраць брата свайго ў сэрцы сваім”.
І Я прыйду да вас на суд, і буду хутка сьведчыць супраць чараўнікоў і супраць чужаложнікаў, супраць тых, хто прысягае хлусьліва, і супраць тых, хто ўціскае ў плаце найміта, удаву і сірату, супраць тых, хто адпіхвае прыхадня і не баіцца Мяне, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.