ВЫСЛОЎІ 15:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Здаровы язык — дрэва жыцьця, а зласьлівы — заламаньне духа. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Лагодны язык - дрэва жыцьця, а неўтаймаваны - хвароба духу. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Язык лагодны — дрэва жыцця, а двухсэнсавасць на ім зняважыць дух. |
Яна — дрэва жыцьця для тых, што трымаюцца яе, шчасьлівыя тыя, якія абапіраюцца на яе.
А для вас, якія баіцёся імя Майго, узыйдзе сонца праведнасьці, і аздараўленьне на крылах ягоных. І вы выйдзеце, і будзеце скакаць, як цяляты з аборы.
Калі хто навучае іначай і не ідзе за здаровымі словамі Госпада нашага Ісуса Хрыста і за вучэньнем пра пабожнасьць,
Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам. Таму, хто пераможа, Я дам есьці ад дрэва жыцьця, што пасярод раю Божага”.