ЁВА 3:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Уздыханьні мае апярэджваюць хлеб мой, і скаргі мае ільюцца як вада. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Уздыханьні мае апярэджваюць хлеб мой, і стогны мае ліюцца, як вада, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Уздыханні мае апярэджваюць хлеб мой, і быццам бурлівыя воды стагнанні мае. |
Тое, чаго раней не хацела дакрануцца душа мая, цяпер у хваробе сталася ежай для мяне.
Калі Ты ўжо адвернеш вочы Твае ад мяне? Чаму не дазваляеш мне праглынуць сьліну маю?
Увесь дзень зьневажаюць мяне ворагі мае; тыя, што сьмяюцца з мяне, запрысягнуліся супраць мяне.
Усе мы рыкаем, быццам мядзьведзі, і як галубы стогнем. Чакаем суду, а яго няма, і збаўленьня, але яно далёка ад нас.
І сабраліся ў Міцпе, і чэрпалі ваду, і вылівалі перад абліччам ГОСПАДА, і посьцілі ў той дзень, і казалі там: «Саграшылі мы перад ГОСПАДАМ». І судзіў Самуэль сыноў Ізраіля ў Міцпе.