ЁВА 28:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Каралі і крышталь ня ўзгадваюцца [пры ёй]; цана мудрасьці — большая за пэрлы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А пра каралы і жэмчуг і згадваць няма чаго, і набыцьцё мудрасьці вышэй за рубіны. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пра каралі і крышталь не ўспомняць у параўнанні з ёй, і валоданне мудрасцю лепшае за перлы. |
Яна — каштоўнейшая за пэрліны, і нішто з таго, што ты прагнеш, ня можа параўнацца з ёю.
Назіры ейныя былі чысьцейшыя за сьнег, бялейшыя за малако, целы іхнія былі чырванейшыя за каралі; яны выглядалі як шафір.
Арам гандляваў з табою дзеля мноства вырабаў тваіх, давалі за тавары твае пэрліны, пурпур, рознакаляровыя тканіны, ядваб, каралі і рубіны.
Не давайце сьвятога сабакам і ня кідайце пэрлаў вашых перад сьвіньнямі, каб яны не патапталі іх нагамі сваімі і, павярнуўшыся, не парвалі вас.
каб таксама і жанчыны, у сьціплай вопратцы, з сарамлівасьцю і здаровым розумам аздаблялі сябе не пляценьнем валасоў, ані золатам, ані пэрламі, ані шатамі дарагімі,
І жанчына была апранутая ў пурпур і кармазын, і аздобленая золатам і каштоўным камянём і пэрламі, і мела ў руцэ сваёй келіх залаты, поўны агіды і нячыстасьці распусты яе.
тавару з золата, і срэбра, і каштоўнага камяня, і пэрлаў, і вісону, і пурпуру, і ядвабу, і кармазыну, і ўсякага дрэва пахкага, і ўсякіх вырабаў з косьці слановае, і ўсякіх вырабаў з дрэва каштоўнага, і медзі, і жалеза, і мармуру,
І дванаццаць брамаў — з дванаццаці пэрлінаў, кожная брама — з аднае пэрліны. І вуліца гораду — з чыстага золата, празрыстага, як шкло.