ЁВА 22:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля таго акружаны ты пасткамі, і трывожыць цябе страх неспадзяваны, Біблія (пераклад В. Сёмухі) За тое вакол цябе петлі, і скалануў цябе нечаканы жах, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзеля таго акружаны ты пасткамі і трывожыць цябе страх неспадзяваны. |
Ён заўсёды чуе крык жахлівы вушамі сваімі, і калі падаецца, што ўсё спакойна, на яго нападае нішчыцель.
Ураджай ягоны зьесьць галодны, і з-за агароджы схопіць, і прагны праглыне багацьце ягонае.
Бо стрэлы Усемагутнага ў-ва мне, і атруту іхнюю п’е дух мой, і страхі Божыя ваююць супраць мяне.
Дажджом спашле Ён кары на бязбожнікаў; агонь, і серка, і вецер палючы будуць часткаю келіха іхняга,
Калі нахлыне жах, як бура, і загуба ваша, быццам віхура, калі прыйдуць на вас трывога і гора,
Калі вось будуць гаварыць: «Супакой і бясьпека», тады неспадзявана прыйдзе на іх зьнішчэньне, быццам мукі радзін на цяжарную, і яны не ўцякуць.