І вось, Я з табою, і буду берагчы цябе, куды б ты ні пайшоў, і прывяду цябе ў гэтую зямлю, і не пакіну цябе, пакуль не споўню, што табе абяцаю».
1 ЛЕТАПІСАЎ 17:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ды быў Я з табой, дзе толькі ты ні хадзіў, і вынішчыў Я ўсіх непрыяцеляў тваіх дзеля цябе, праславіў імя тваё, як аднаго з вялікіх людзей, якія славяцца на зямлі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я быў з табою ўсюды, куды ты хадзіў, і Я выгубіў усіх ворагаў тваіх перад абліччам тваім, і зрабіў табе імя, як імя вялікіх на зямлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і быў з табою ўсюды, куды ты ні хадзіў, і вынішчыў усіх ворагаў тваіх перад абліччам тваім, і зрабіў імя тваё як імя вялікіх на зямлі; |
І вось, Я з табою, і буду берагчы цябе, куды б ты ні пайшоў, і прывяду цябе ў гэтую зямлю, і не пакіну цябе, пакуль не споўню, што табе абяцаю».
І заспяваў Давід словы гэтае песні Госпаду ў дзень, калі вызваліў яго Госпад з рук усіх ворагаў яго і з рукі Саўла,
і Я быў усюды з табою, дзе ты хадзіў, і Я забіваў усіх ворагаў тваіх перад абліччам тваім; і ўславіў імя тваё, як аднаго з вялікіх, што жывуць на зямлі.
і паставіў Давід гарнізоны ў Араме Дамаска; і Арам быў падпарадкаваны Давіду і прыносіў яму даніну. І Госпад дапамагаў Давіду ва ўсім, што ён рабіў.
Але гэтага паказалася мала перад абліччам Тваім, Божа, і дзеля таго прадказаў Ты на дом паслугача свайго таксама на будучае, і глянуў Ты на мяне, як на чалавека ўзвышанага над родам чалавечым, Госпадзе Божа.
Дык цяпер так скажаш слузе Майму Давіду: “Гэта кажа Госпад Магуццяў: “Забраў я цябе, калі ты на пашах хадзіў за статкам, каб быў ты правадыром народа майго Ізраэля;
І Я прыгатаваў месца дзеля народа майго Ізраэля, і размясціў яго, каб жыў на ім, ды больш не будзе перамяшчацца, ды ліхія людзі не будуць чапаць яго, як раней было,
і цары ў Ерузаліме былі наймагутнейшыя, і яны валадарылі над усёй краінай, што за ракою, і яны бралі падатак, і даніну, і таксама харчы.
Кіраўніку хору. Давіда, слугі Госпада, які прамовіў Госпаду словы гэтай песні, калі Госпад яго вызваліў ад моцы ўсіх ворагаў яго
Спачніце і паглядзіце, што Я — Бог: буду ўзнесены Я між народамі і буду ўзнесены Я на зямлі.
І ўбачыў Саўл, і зразумеў, што Госпад ёсць з Давідам, а Міхол, дачка Саўла, кахала яго.
І сказаў Давід: «Жыве Госпад, бо толькі Госпад пакарае яго, або прыйдзе дзень яго, каб ён памёр, або ён загіне, пайшоўшы на вайну.