Ён сказаў ёй: «Чаму ідзеш да яго сёння? Не маладзік жа цяпер, ані субота?» Яна сказала: «Добра».
ПСАЛТЫР 81:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вазьміце псалтыр і дайце бубен, мілагучныя гуслі з цытрай. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пачніце сьпяваньне, вазьміце бубны, гусьлі мілагучныя і псалтыр. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Чынеце суд беднаму і сіраце; прыгнечанаму і гаротнаму справядлівасьць рабеце; |
Ён сказаў ёй: «Чаму ідзеш да яго сёння? Не маладзік жа цяпер, ані субота?» Яна сказала: «Добра».
І загадаў Давід кіраўнікам левітаў, каб выбралі з братоў сваіх спевакоў пры музычных інструментах, гэта значыць пры арфах, і лірах, і цымбалах, каб моцна гучаў голас радасці.
Далей Сэбанія, і Язафат, і Натанаэль, і Амасай, і Захарыя, і Баная, і Эліязэр — святары — трубілі ў трубы перад каўчэгам Божым, а Абэдэдом і Егія былі прыдзвернымі пры каўчэгу.
І з імі Геман і Ідытун славілі Бога, граючы на трубах, і ўдараючы моцна ў цымбалы і іншыя музычныя інструменты; сыноў жа Ідытуна паставіў прыдзвернымі.
Банаю ж і Яхазіэля — святароў, каб трубілі ў трубы заўсёды перад каўчэгам запавету Божага.
Дык Давід разам з кіраўніком войска прызначыў на службу сыноў Асафа, і Гемана, і Ідытуна, якія прарочылі на цытрах, псалтэрыёнах і цымбалах; адпаведна свайму ліку:
Такім чынам, у нашым войску Бог правадыр і Яго святары, якія трубяць у трубы і адклікаюцца да вас, сыны Ізраэля; не ваюйце супраць Госпада, Бога бацькоў вашых, бо гэта не карысна вам».
І, прыгледзеўшыся, юдэі ўбачылі, што чакае іх бой спераду і ззаду, дык паклікалі яны Госпада, і святары пачалі трубіць у трубы,
так стаўся да мяне, каб мог я пабудаваць дом імю Госпада, Бога майго, каб пасвяціць яго на ўспальванне перад Ім пахнучых кадзілаў і ўскладаць безупынна хлябы і цэласпальныя ахвяры раніцай і вечарам, таксама ў шабаты і ў маладзікі дый у святы Госпада, Бога нашага, навечна, як загадана Ізраэлю.
і левіты ўсе, што былі спевакамі пад Асафам, і якія былі пад Геманам, і якія былі пад Ідытунам, сыны і браты іх, апранутыя ў вісон, стаялі на ўсход ад ахвярніка, граючы на цымбалах, і псалтэрыёнах, і цытрах, і з імі сто дваццаць святароў, што гралі на трубах, —
каб кожны дзень па загадзе Майсея складаць на ім цэласпаленні ў шабаты, і ў дні маладзіка дый у тры ўрачыстасці года: гэта значыць у свята праснакоў, і ў свята тыдняў, і ў свята палатак.
На срэбных трубах і пад гукі рога спявайце гучна славу перад абліччам Госпада Валадара.
І знішчыў сваю агароджу, як сад, палатку Сваю разбурыў. У няпамяць аддаў Госпад на Сіёне ўрачыстасць і шабат і ў запале гневу Свайго пагардзіў царом і святаром.
Вось, на гарах ногі вестуна, што супакой абвяшчае. Святкуй, Юда, свае ўрачыстасці і выканай свае абяцанні, бо не пройдзе ўжо больш праз цябе Бэліял: ён дарэшты знішчаны.
і будзеце складаць ахвяру Госпаду, цэласпаленні або ахвяру, выконваючы абяцанні, або прыносячы добраахвотна дары, або ў час святкаванняў вашых, выкурваючы прыемны Госпаду пах з валоў ці авечак,
У кожны першы дзень месяца ўскладайце Госпаду ахвяру цэласпалення: двух быкоў са статка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без плям,
Сем дзён адзначай святы Госпаду, Богу твайму, у месцы, якое выбера Госпад; бо дабраслаўляць цябе будзе Госпад, Бог твой, ва ўсім плёне тваім і ва ўсякай працы рук тваіх, і будзеш поўны радасці.
Дык хай ніхто вас не асуджае за ежу або пітво, або з прычыны дня святочнага, ці маладзіка, ці суботы,