Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 15:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 Далей Сэбанія, і Язафат, і Натанаэль, і Амасай, і Захарыя, і Баная, і Эліязэр — святары — трубілі ў трубы перад каўчэгам Божым, а Абэдэдом і Егія былі прыдзвернымі пры каўчэгу.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 А Шэванія, Язафат, Нэтанэль, Амасай, Захарыя, Бэная і Эліэзэр, сьвятары, трубілі ў трубы перад Каўчэгам Божым. Абэд-Эдом і Ехія былі вартаўнікамі пры Каўчэгу.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 Шэванія, Ёсафат, Натанаіл, Амасай, Захар, Ванэя і Эліезэр, сьвятары, трубілі трубамі перад каўчэгам Божым. Авэд-Эдом і Ехія былі брамнікамі каля каўчэга.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 15:24
12 Крыжаваныя спасылкі  

Банаю ж і Яхазіэля — святароў, каб трубілі ў трубы заўсёды перад каўчэгам запавету Божага.


і ўвесь Ізраэль праводзіў каўчэг запавету Госпадава з радаснымі воклічамі, і пад гукі рога, і пад моцныя гукі труб, пры цымбалах, лірах ды цытрах.


Хай трубяць у трубы сыны Аарона, святары. І хай будзе гэта вам у пакаленнях вашых законам вечным.


Трубіце ў трубу на Сіёне, прызначце пост, склічце сход.


Трубіце трубой на Сіёне, галасіце на святой гары Маёй. Хай дрыжаць усе жыхары зямлі, бо надыходзіць дзень Госпадаў, бо ён ужо блізка.


Таму пакінуў Я іх паводле закамянеласці сэрца іх, будуць хадзіць яны ў сваіх намерах.


І Барахія, і Элькана былі прыдзвернымі пры каўчэгу.


і з імі братоў іх другой ступені: Захарыю, і Бані, і Язіэля, і Сэмірамота, і Ягіэля, і Ані, Эліяба, і Банаю, Маасію і Матацію, і Эліфала, і Мацэнію, і Абэдэдома, і Егіэля.


І станецца: у той дзень затрубяць у вялікую трубу, і тады прыбудуць якія былі загублены ў зямлі Асірыі і якія былі рассыпаны па зямлі Егіпта і будуць славіць Госпада на святой гары ў Ерузаліме.


І не хацеў Давід везці каўчэг Госпада да сябе ў горад Давідаў, але накіраваў яго ў дом Абэдэдома з Гета.


Сыны ж Абэдэдома: Сямэя — першародны, Ёзабад — другі, Ёах — трэці, Сахар — чацвёрты, Натанаэль — пяты,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы