І забраў ён адтуль усе скарбы дома Госпада і скарбы палаца царскага, і зламаў усе залатыя рэчы, якія зрабіў Саламон, цар Ізраэля, у святыні Госпада па слове Госпада.
ПСАЛТЫР 79:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Псальм. Асафа. Божа, увайшлі паганы ў Тваю спадчыну, зганьбілі месца святое Тваё, Ерузалім пераўтварылі ў руіны. Біблія (пераклад А.Бокуна) Псальм Асафа. Божа, пагане ўвайшлі ў спадчыну Тваю, апаганілі сьвятыню Тваю сьвятую, Ерусалім ператварылі ў купу друзу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Кіроўцу хору. На музычным інструмэньце Шошанім-Эдуф. Псальма Асафава. |
І забраў ён адтуль усе скарбы дома Госпада і скарбы палаца царскага, і зламаў усе залатыя рэчы, якія зрабіў Саламон, цар Ізраэля, у святыні Госпада па слове Госпада.
Навёў бо на іх цара халдэяў, і мечам ён забіў іх юнакоў у доме свяцілішча іх, і не пашкадаваў ані юнака, ані дзяўчыны, ані старца, ані сівой галавы, але ўсіх аддаў у яго рукі.
Ворагі спалілі святыню, і разбурылі мур Ерузаліма, спалілі ўсе палацы, і ўсё, што толькі мела каштоўнасць, было знішчана.
Псальм. Асафа. Бог багоў Госпад прамовіў і паклікаў зямлю ад усходу сонца аж на захад.
ад акочаных [авечак] прыняў яго, пасвіць Якубаў народ Свой і Ізраэлеву спадчыну Сваю.
Увядзі іх і пасадзі на гары спадчыны Тваёй, у наймагутнейшай сялібе Тваёй, якую стварыў Ты, Госпадзе, у святыні, Госпадзе, якую заснавалі рукі Твае.
Раззлаваўся Я на народ Мой, апаганіў спадчыну Маю і аддаў іх у руку тваю, не аказала ты ім міласэрнасці, на старца ўсклала вельмі цяжкае ярмо тваё.
На кароткі час успадкаемілі яны народ Твой святы, ворагі нашы патапталі святыню Тваю.
«Міхей з Марэсэта быў прарокам у дні Эзэкіі, цара Юдэйскага, і ён прамаўляў да ўсяго народа юдэйскага, кажучы: “Гэта кажа Госпад Магуццяў: “Сіён будзе заараны, быццам поле, Ерузалім будзе заменены ў кучу камянёў, а гара святыні — у лясныя пагоркі”.
Асаромленыя мы, бо чулі знявагу, і ганьба пакрыла твары нашы, бо ўвайшлі чужынцы ў свяцілішча дома Госпада.
І спаліў ён дом Госпада і палац цара, а таксама ўсе дамы ў Ерузаліме, і кожны вялікі дом спаліў агнём.
Вораг працягнуў руку сваю на ўсе яго каштоўнасці, а ён глядзеў на паганаў, як уварваліся ў святыню яго, хоць забараніў Ты ім уваходзіць на сход Твой.
Потым сказаў Ён ім: «Апаганьце таксама дом, панадворкі яго закідайце трупамі! Выходзьце». І выйшлі яны ды забівалі тых, хто быў у горадзе.
Дзеля таго з-за вас Сіён будзе заараны, як поле, і, як куча камянёў, стане Ерузалім, і гара святыні будзе лясным узгоркам.
і будуць падаць ад вострага меча, і пагоняць іх, схапіўшы, у няволю да ўсіх народаў, і Ерузалім будзе таптаны паганамі, аж пакуль не споўняцца часы паганаў.
А панадворак звонку святыні абміні і не мерай яго, бо ён дадзены паганам, і яны будуць таптаць горад святы на працягу сарака двух месяцаў.