ПСАЛТЫР 46:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бог знаходзіцца ў ім, і ён не пахіснецца. Бог дапаможа яму на світанні. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бог пасярод яго, дык ён не захістаецца; Бог дапаможа яму, як настане раніца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Узышоў Бог пад воклічы, Гасподзь пад гукі трубныя. |
Пасля гэтых падзей сабраліся сыны Мааба ды сыны Амона і з імі мааніты супраць Язафата, каб ваяваць з ім.
Песня ўзыходжання. Тыя, што здавераны ў Госпадзе, падобныя да гары Сіён: яна не зварухнецца, трывае на век.
Як птушкі, што лятаюць, так Госпад Магуццяў заслоніць Ерузалім, засланяючы і вызваляючы, шкадуючы і збаўляючы».
Глянь на Сіён, горад нашых святаў! Вочы твае аглядаць будуць Ерузалім, пасяленне бяспечнае, палатку, якую ніхто не зможа перанесці, яе слупы не будуць вынуты вечна, і ўсе вяроўкі яе не парвуцца.
А ты праракуй ім усе гэтыя словы і скажы ім: “Госпад прагрыміць з нябёсаў, ды з сядзібы Сваёй святой падасць голас Свой; прагрыміць магутна над выганамі Сваімі, загучыць, быццам бы вокліч выціскальнікаў, на ўсіх жыхароў зямлі.
Наўкола горад мае васемнаццаць тысяч прутоў, і назва горада будзе з таго дня: “Госпад ёсць там!”»
І Госпад падае Свой голас перад абліччам войска Свайго, бо надзвычай вялікі лагер Яго, бо ён магутны ў выкананні волі Яго; бо вялікі ёсць дзень Госпадаў і вельмі страшны. Хто вытрымае яго?!
І сказаў ён: «Госпад грыміць з Сіёна і з Ерузаліма падае голас Свой; і бядуюць лугі пастухоў, і вяршыня Кармэля стогне.
Вось жа, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — калі аратай захопіць жняца, а таптальшчык вінаграду — сейбіта, а горы будуць цячы вінаградным сокам, ды ўсе ўзгоркі цячы будуць.
І Госпад, Бог Магуццяў, — Той, Які дакранецца да зямлі, і яна пачне таяць. І залямантуюць усе жыхары яе, і падымецца ўся яна, як плынь, ды ападзе, як ручай Егіпецкі.
растаюць пад Ім горы і распадуцца лагчыны, як воск ад агню, як воды, што сцякаюць імкліва.
Дрыжаць горы перад Ім, і ўзгоркі трывожацца; і зямля трасецца перад абліччам Яго, і сусвет ды ўсе, пражываючыя ў ім.
І, гэта чуючы, мы баімся, і млее сэрца наша, і займае дух нам дзеля вашага надыходу; бо Госпад, Бог ваш, Ён — Бог у небе высока і на зямлі нізка.
і дадалі: «Аддаў Госпад у рукі нашы ўсю гэтую зямлю, і ўсе жыхары яе млеюць у страху перад намі».
«Я ведаю, што Госпад аддаў вам гэтую зямлю, і жах перад вамі ахапіў нас, і ўсе жыхары зямлі самлелі перад вамі.
І ўбачыў я пасад вялікі белы і Таго, Які сядзеў на ім, перад абліччам Якога ўцяклі зямля і неба, і не знайшлося ім месца.