2 ЛЕТАПІСАЎ 20:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 Пасля гэтых падзей сабраліся сыны Мааба ды сыны Амона і з імі мааніты супраць Язафата, каб ваяваць з ім. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)1 І сталася пасьля гэтага, прыйшлі сыны Мааву і сыны Амона, і з імі Мэуняне ваяваць з Язафатам. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)1 Пасля гэтага Маавіцяне і Аманіцяне, а зь імі некаторыя з стараны Мааніцкай, пайшлі вайною на Ёсафата. Глядзіце раздзел |
А святар Амарыя будзе кіраўніком над вамі ва ўсім, што датычыць Бога; затым Забадзія, сын Ізмаэля, які з’яўляецца загадчыкам над домам Юды, будзе нам тымі справамі, што датычаць царскай службы; і левіты будуць у вас пісарамі. Будзьце мужнымі і спраўляйцеся пільна, ды хай Госпад будзе [да вас] з дабром».