ПСАЛТЫР 146:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Госпад валадарыць вечна, Бог твой, Сіёне, з пакалення ў пакаленне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Валадарыць ГОСПАД на вякі; Бог твой, Сыёне, — з пакаленьня ў пакаленьне! Альлелюя! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Не на сілу каня глядзіць ён, ня хуткасьці ног чалавечых дабраволіць; |
Узыдзі на высокую гару, ты, што абвяшчаеш добрую навіну на Сіёне; падымі мужна голас твой, ты, якая абвяшчаеш добрую навіну ў Ерузаліме, падымі голас, не бойся, кажы гарадам Юды: «Вось Бог ваш!
О, як прыгожыя ногі таго, хто абвяшчае на гарах і прадказвае супакой, таго, хто абвяшчае дабро і прадказвае збаўленне, таго, хто кажа Сіёну: «Заваладарыў Бог твой».
Вялікае будзе Яго валадаранне, і не будзе канца супакою на пасадзе Давіда, і над Яго царствам, каб Ён умацаваў яго і ўгрунтаваў на законе і справядлівасці адгэтуль і навечна: руплівае апекаванне Госпада Магуццяў учыніць гэта.
А ў часы гэтых царстваў Бог Неба ўзбудзіць Валадарства, якое вытрывае вечна ды ўлада яго не пяройдзе на другі народ: сатрэ і знішчыць яно ўсе гэтыя царствы і само будзе трываць вечна.
Выдаю дэкрэт, каб на ўсім абсягу майго царства шанавалі і трымцелі перад Богам Даніэля: бо Ён ёсць Бог жывы і трывае на векі; і Валадарства Яго не будзе знішчана, і ўлада Яго — аж навек.
і даручана была Яму ўлада, і слава, і царства; і служылі Яму ўсе народы, пакаленні і мовы: улада Яго ёсць улада вечная, якая ніколі не спыніцца, і Валадарства Яго не будзе знішчана.
«Дык пазнаеце тады, што Я — Госпад, Бог ваш, Які жыве на Сіёне, гары Маёй святой; і Ерузалім будзе месцам святым, і чужынцы больш не будуць праходзіць праз яго.
І затрубіў анёл сёмы. І сталіся моцныя галасы ў небе, кажучы: «Зрабілася валадарства гэтага свету Валадарствам Госпада нашага і Хрыста Яго, і будзе Ён валадарыць на векі вечныя».