І не сказаў Госпад, каб знішчана было імя Ізраэля з-пад неба, але ўратаваў яго рукою Ерабаама, сына Ёаса.
ПЛАЧ 3:66 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пераследуй іх у гневе і знішчы іх з-пад нябёс Тваіх, Госпадзе! Біблія (пераклад А.Бокуна) Перасьледуй [іх] у гневе і зьнішчы іх з-пад неба ГОСПАДАВАГА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) перасьледуй іх, Госпадзе, гневам тваім, і вынішчы іх з паднябеснай. |
І не сказаў Госпад, каб знішчана было імя Ізраэля з-пад неба, але ўратаваў яго рукою Ерабаама, сына Ёаса.
Праз вусны дзяцей і немаўлят учыніў Ты хвалу дзеля ворагаў Тваіх, каб утаймаваць ворага і мсціўцу.
Гэта кажа Госпад: «Неба — пасад Мой, а зямля — падножжа ног Маіх. Які ж дом пабудуеце Мне, — кажа Госпад, або якое месца для супачынку Майго?
Вось так кажыце ім: «Багі, якія не стварылі неба і зямлю, прападуць з зямлі і з таго, што пад нябёсамі.
«Ты ведаеш, Госпадзе, дык памятай пра мяне і наведай мяне і адпомсці за мяне тым, якія пераследуюць мяне; не забірай мяне паводле цярплівасці Сваёй, ведай, што дзеля Цябе цярплю я ганьбу.
Дык калі Госпад, Бог твой, дасць табе супакой ад усіх навокал ворагаў тваіх у зямлі, якую мае даць табе, ты сатрэш імя Амалека з-пад неба. Глядзі, не забудзься.
Госпад не даруе яму, але тады тым больш узгарыцца гнеў Яго і лютасць супраць таго чалавека, і прыйдуць на яго ўсе праклёны, якія запісаны ў гэтым скрутку, і вынішчыць Госпад імя яго з-пад неба,
У рукі твае аддасць Ён цароў іх, і сатрэш імёны іх з-пад неба; ніхто не зможа супрацівіцца табе, пакуль не выгубіш іх.