Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Кіраўніку хору. На мелодыю песні “Выціскальні…” Псальм Давідаў.

2 Госпадзе, Госпад наш, якое ж дзівоснае імя Тваё па ўсёй зямлі, бо слава Твая ўзнялася вышэй нябёсаў.

3 Праз вусны дзяцей і немаўлят учыніў Ты хвалу дзеля ворагаў Тваіх, каб утаймаваць ворага і мсціўцу.

4 Калі бачу нябёсы Твае, твор пальцаў Тваіх, месяц і зоркі, якія Ты заснаваў, —

5 то што ж ёсць чалавек, што Ты памятаеш пра яго, або сын чалавечы, што Ты адведваеш яго?

6 Мала панізіў Ты яго за анёлаў, славаю і пашанаю ўвянчаў яго,

7 і паставіў яго над стварэннямі рук Тваіх, і ўсё Ты кінуў пад ногі яго, —

8 авечак і быкоў усіх, і ў дадатак звяроў палявых,

9 птушак нябесных ды рыб марскіх, і ўсё, што ходзіць па шляхах марскіх.

10 Госпадзе, Госпад наш, якое ж дзівоснае імя Тваё па ўсёй зямлі!

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы