І па шасцідзесяці двух тыднях Намашчэнец будзе забіты; і нічога ў Яго не будзе; і горад, і святыню знішчыць народ маючага прыйсці Правадыра, і апусташэнне да канца яго, і аж да канца вайны ўстаноўлена апусташэнне.
МАЦЬВЕЯ 27:50 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ісус, ізноў закрычаўшы моцным голасам, сканаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) А Ісус, зноў усклікнуўшы моцным голасам, аддаў духа. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Ісус, зноў ўскрыкнуўшы моцным голасам, выпусьціў дух. |
І па шасцідзесяці двух тыднях Намашчэнец будзе забіты; і нічога ў Яго не будзе; і горад, і святыню знішчыць народ маючага прыйсці Правадыра, і апусташэнне да канца яго, і аж да канца вайны ўстаноўлена апусташэнне.
Падобным чынам і Сын Чалавечы не прыйшоў, каб Яму служылі, але каб Ён служыў ды аддаў душу Сваю як адкупленне за многіх».
І, усклікаючы моцным голасам, Ісус гаворыць: «Ойча, у рукі Твае перадаю Дух Мой». І, сказаўшы гэта, сканаў.
А была там пастаўлена пасудзіна, напоўненая воцатам, дык жаўнеры, насадзіўшы на трысціну губку, якую напоўнілі воцатам, паднялі яе да вуснаў Яго.
Дык калі дзеці сталіся супольнікамі ў целе і крыві, і Ён таксама стаўся супольнікам іх, каб смерцю знішчыць таго, які мае ўладу смерці, гэта значыць д’ябла,
Ён у дні цела Свайго моцным голасам і са слязамі прыносіў малітвы і просьбы Таму, Які мог збавіць Яго ад смерці, і выслуханы быў дзеля Сваёй богаадданасці.
дык тым больш кроў Хрыста, Які ахвяраваў Самога Сябе Богу праз Вечнага Духа, ачысціць сумленне наша ад мёртвых учынкаў, каб служыць Богу жывому.