І, калі вам хтосьці нешта скажа, скажыце: “Госпад мае ў іх патрэбу”, і адразу ж той адпусціць іх».
МАЦЬВЕЯ 26:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Ён сказаў ім: «Ідзіце ў горад да такога і такога чалавека і скажыце яму: “Настаўнік кажа: “Час Мой блізкі, у цябе ўчыню Я Пасху з вучнямі Маімі”». Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён жа сказаў: «Ідзіце ў горад да такога і такога і скажыце яму: “Настаўнік гаворыць: 'Час Мой блізкі; у цябе ўчыню Пасху з вучнямі Маімі'”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён жа сказаў: ідзеце ў горад да такога і такога і скажэце яму: «Настаўнік кажа: час мой блізкі, у цябе ўчыню пасху з вучнямі Маімі». |
І, калі вам хтосьці нешта скажа, скажыце: “Госпад мае ў іх патрэбу”, і адразу ж той адпусціць іх».
«Вы ведаеце, што праз два дні Пасха, і Сын Чалавечы будзе выдадзены на ўкрыжаванне».
Калі яшчэ Ісус гаварыў, прыходзяць ад начальніка сінагогі, кажучы: «Дачка твая памерла, нашто яшчэ турбуеш Настаўніка?»
Калі штодзень знаходзіўся Я з вамі ў святыні, не паднялі вы на Мяне рук; але цяпер ваш час і ўлада цемры».
І калі яна сказала гэта, то пайшла і паклікала сястру сваю, Марыю, ціха кажучы: «Настаўнік прыйшоў і кліча цябе».
А перад днём свята Пасхі Ісус, ведаючы, што надышла гадзіна Яго, каб адысці з гэтага свету да Айца, бо, узлюбіўшы Сваіх, што былі ў свеце, да канца іх узлюбіў.
Так прамаўляў Ісус; і, падняўшы вочы Свае да неба, сказаў: «Ойча, прыйшла гадзіна: праслаў Сына Твайго, каб і Сын Твой праславіў Цябе,
Кажа ёй Ісус: «Марыя!» А яна, павярнуўшыся, кажа Яму: «Рабоні!», што значыць «Настаўнік».
Дык імкнуліся Яго ўзяць, але ніхто не падняў на Яго рукі, бо яшчэ не прыйшла Яго гадзіна.
Вы ідзіце на свята, а Я яшчэ не пайду на гэтае свята, бо час Мой яшчэ не споўніўся».