Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




МАЦЬВЕЯ 21:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 І, калі вам хтосьці нешта скажа, скажыце: “Госпад мае ў іх патрэбу”, і адразу ж той адпусціць іх».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 І калі хто скажа вам нешта, адкажыце, што Госпад іх патрабуе, і адразу пашле іх».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 І калі вам хто скажа што-небудзь, адказвайце, што яны патрэбныя Госпаду; і адразу пашле іх.

Глядзіце раздзел Копія




МАЦЬВЕЯ 21:3
18 Крыжаваныя спасылкі  

ды не патрабуе паслугі рук чалавечых, як быццам Яму чаго нестае, бо Ён Сам дае ўсім жыццё, і дыханне, і ўсё.


Бо вы ведаеце ласку Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які, будучы багатым, дзеля вас стаўся бедным, каб Сваёю беднасцю вас узбагаціць.


Айцец любіць Сына і ўсё аддаў у рукі Яго.


як Ты даў Яму ўладу над кожным целам, каб усім, каго Ты даў Яму, Ён даў ім жыццё вечнае.


Давідаў псальм. Госпадава зямля і што яе напаўняе, зямля і ўсе, хто жывуць на ёй.


Дабраславёны, Госпад, Бог бацькоў нашых, Які ўклаў гэта ў сэрца цара, каб уславіць дом Госпада, што ў Ерузаліме,


Ды сабраліся кіраўнікі родаў Юды і Бэньяміна, і святары, і левіты дый кожны, чый дух Бог абудзіў, каб ісці на будаванне святыні Госпада, што была ў Ерузаліме.


Дзякуй Богу, які ў сэрцы Ціта абудзіў такую руплівасць пра вас,


Каб збылося слова Госпада, сказанае Ярэміем, узбудзіў Госпад дух Кіра, цара персаў, у першы год царавання яго, які на ўсё царства сваё разаслаў загад, пісьмова абвяшчаючы:


«Устань і ідзі ў Сарэпту Сідонскую, і жыві там; бо Я загадаў там адной удаве, каб карміла цябе».


Але і Саўл пайшоў у дом свой у Габе; і праводзілі яго мужныя ваяры, да сэрцаў якіх дакрануўся Бог.


Усякае дабро, што нам даецца, ды ўсякі дар дасканалы з вышыні ад Айца святла сыходзіць, у Якога няма перамены, ані ценю зменнасці.


кажучы ім: «Ідзіце ў сяло, якое перад вамі, і адразу знойдзеце асліцу прывязаную і асляня з ёю. Адвяжыце і прывядзіце да Мяне.


Усё гэта сталася, каб збылося тое, што было сказана прарокам, які казаў:


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы