І нават збудаваў Саламон ахвярнік Хамосу, ідалу маабіцянскаму, на гары насупраць Ерузаліма, і Мэлькому, ідалу сыноў Амона;
МІХЕЯ 1:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усё гэта дзеля злачынства Якуба ды грахоў дому Ізраэля. Якое злачынства Якуба? Ці не Самарыя? І хто паставіў узгоркі ў Юдзе? Ці не Ерузалім? Біблія (пераклад А.Бокуна) За правіну Якуба [адбываецца] ўсё гэта і за грахі дому Ізраіля. Якая правіна Якуба? Ці ж не Самарыя? І якія ўзгоркі ў Юды? Ці ж не Ерусалім? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усё гэта - за грэшнасьць Якава, за грэх дому Ізраілевага. Ад каго грэшнасьць Якава? ці не ад Самарыі? Хто зладзіў вышыні ў Юдэі? ці не Ерусалім? |
І нават збудаваў Саламон ахвярнік Хамосу, ідалу маабіцянскаму, на гары насупраць Ерузаліма, і Мэлькому, ідалу сыноў Амона;
Бо напэўна споўніцца слова, якое сказаў Госпад адносна ахвярніка, што ў Бэтэлі, і адносна ўсіх свяцілішчаў на ўзгорках, якія ў гарадах Самарыі».
І за два таленты срэбра ён купіў у Самэра гару Самэрон, і забудаваў яе, і горад, які пабудаваў, назваў ад імя гаспадара гары Самэра — Самарыяй.
А на восьмы год царавання свайго, калі яшчэ быў юнаком, пачаў шукаць Бога бацькі свайго Давіда; а на дванаццаты год пачаў ачышчаць Юду і Ерузалім ад узгоркаў, і ад слупоў, і ад розных выяў багоў, ды ад адлітых з металу.
І ў прысутнасці яго знішчылі ахвярнікі Баалам; і курыльніцы, памешчаныя над імі, разваліў; таксама слупы і разьбяныя выявы і адлітыя статуі паразбіваў і здрабніў ды рассыпаў кавалкі па магілах тых, хто звычайна гэтыя ахвяры ўскладваў.
ды сталіца Эфраіма — Самарыя, а галава Самарыі — сын Рамэліі. Калі не будзеце верыць, не ўцалееце”».
Ці ж не зрабілася гэта табе за тое, што пакінула ты Госпада, Бога твайго, калі вёў Ён цябе дарогаю?
Абвінаваціць цябе ліхота твая, і адступніцтва тваё асудзіць цябе. Ведай таму і глядзі, што ліхім і горкім ёсць тое, што ты пакінула Госпада, Бога твайго, ды не маеш у сабе страху перада Мною. — кажа Госпад, Бог Магуццяў. —
Таксама сярод прарокаў Самарыі бачыў Я недарэчнасць: праракавалі яны ў імя Баала і падманвалі народ Мой, Ізраэля.
Ды сярод прарокаў Ерузаліма Я бачыў агідныя рэчы: чужаложніцтва ўчыняюць, жывуць у падмане ды падтрымліваюць ліхадзеяў, і ніхто не навяртаецца ад ліхоты сваёй: сталіся яны ўсе Мне як Садом ды жыхары яго, як Гамора.
Твой шлях і твае ўчынкі зрабілі гэта табе; гэта ліхота твая, бо яна горкая, бо кранае [нават] тваё сэрца!”
Слухай, зямля! Вось жа, Я навяду няшчасце на народ гэты, плод іх задумаў, бо не слухалі яны слоў перасцярогі Маёй ды закон Мой адкінулі.
І тваёй старэйшай сястрой была Самарыя, пражываючая налева ад цябе разам са сваімі дочкамі; а тваёй малодшай сястрой была Садом разам са сваімі дочкамі, што жыла направа ад цябе.
Калі захацеў вылечыць Ізраэля, яўнай сталася праступнасць Эфраіма і ліхота Самарыі, бо яны дапусціліся лгарства: злодзей уваходзіць, а на дварэ рабуюць разбойнікі.
Гора бяспечным на Сіёне і даверлівым на гары Самарыйскай, прызначаным быць першымі над народамі, да якіх прыходзіць дом Ізраэля!
І знішчаны будуць капішчы Ізаака, ды святыні Ізраэля будуць спустошаны, і пайду з мечам супраць дому Ерабаама”».
Тыя, што прысягаюць на віну Самарыі і кажуць: “Жыве Бог твой, Дан!” і “Жыве шлях Бээр-Сэбы!” — падуць і болей не паўстануць».
Запрагай у калясніцу коней, жыхарка Лахіса; ты ёсць пачатак граху для дачкі Сіёна, бо ў цябе знайшлі правіны Ізраэля!