ЛУКАША 1:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І гаворыць Ёй Анёл: «Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Бога. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў ёй анёл: «Ня бойся, Марыя! Бо ты знайшла ласку ў Бога. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Ёй анёл: ня бойся, Марыя, бо Ты здабыла мілату ў Бога; |
Не бойся, бо Я з табою: не збочвай, бо Я — Бог твой! Прыдам табе сілы і дапамагу табе, ды буду трымаць цябе Маёй правіцай справядлівай”.
Не бойся, чарвяк Якубе, — людзі з Ізраэля, — Я дапамагу табе”, — кажа Госпад і Збаўца твой, Святы Ізраэлеў.
Гэта кажа Госпад, Які стварыў цябе і ўфармаваў цябе ад улоння, Успаможца твой: «Не бойся, паслугач Мой Якубе, і ўмілаваны, якога Я выбраў.
А Анёл, адказваючы, сказаў жанчынам: «Не бойцеся; бо ведаю, што вы шукаеце Ісуса, Які быў укрыжаваны.
Тады Анёл прамовіў да яго: «Не бойся, Захарыя, бо пачута маленне тваё, вось жа, жонка твая Лізавета народзіць табе сына, і назавеш яго Янам.
кажучы: “Не бойся, Паўле; трэба табе стаць перад цэзарам; і вось, Бог табе падараваў усіх, што плывуць разам з табою”.
Так што адважна мы кажам: «Госпад – Успаможца мой, не збаюся, бо што зробіць мне чалавек?»