Ты ўмацаваў Сабе народ Твой, Ізраэль, як народ вечны; і Ты, Госпадзе, стаў яму Богам.
ЕРАМІІ 31:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але вось якім будзе запавет, які Я заключу з домам Ізраэля па тых днях, — кажа Госпад, — Я размяшчу закон Мой у нутры іх ды ў сэрцы іх напішу яго, і буду ім Богам, а яны будуць Мне народам. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо вось запавет, які Я заключу з домам Ізраіля пасьля дзён тых, кажа ГОСПАД. Я разьмяшчу Закон Мой у нутры іхнім, і ў сэрцы іхнім напішу яго, і буду для іх Богам, а яны будуць для Мяне народам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А той запавет, які Я заключу з домам Ізраілевым пасьля тых дзён, кажа Гасподзь: укладу закон Мой у іхнюю нутрыну і на сэрцах іх напішу яго, і буду ім Богам, а яны будуць Маім народам. |
Ты ўмацаваў Сабе народ Твой, Ізраэль, як народ вечны; і Ты, Госпадзе, стаў яму Богам.
але хай Ён нахіне сэрцы нашыя да Сябе, каб мы хадзілі ўсімі Яго дарогамі і выконвалі прыказанні Яго, і пастановы, і загады, якія Ён даў бацькам нашым.
І вазьму вас Сабе за народ, і буду вашым Богам; і вы даведаецеся, што Я — Госпад, Бог ваш, Які вывеў вас з турмы егіпцян,
Слухайце Мяне тыя, якія знаеце справядлівасць, народзе, у сэрцы якога — Мой закон: не бойцеся знявагі ад людзей ды не палохайцеся блюзнення іх.
«І гэта ім ад Мяне запавет, — кажа Госпад: — Дух Мой, Які на табе, і словы Мае, якія ўклаў Я ў вусны твае, не сыдуць з вуснаў тваіх ды з вуснаў патомства твайго, — кажа Госпад, — адсюль і навечна».
Грэх Юды запісаны жалезным пяром, высечаны дыяментавым лязом на табліцы сэрцаў іх і на рагах ахвярнікаў іх,
І дам ім сэрца, каб ведалі, што Я — Госпад; і будуць яны Мне народам, а Я ім буду Богам, бо яны навернуцца да Мяне ўсім сэрцам сваім.
«У той час, — кажа Госпад, — Я буду Богам для ўсіх плямёнаў Ізраэля, а яны будуць Мне народам».
І дам ім адно сэрца і шлях адзін, каб шанавалі Мяне ва ўсе дні, каб добра было ім і дзецям іх пасля іх.
І заключу з імі запавет вечны, і не спынюся рабіць дабро ім, і страх Мой ушчаплю ў сэрца іх, каб не адварочваліся ад Мяне.
рэшта Ізраэля. Не будзе дапускацца злачыннасці, не будзе гаварыць ілжыва, і не знойдзецца ў вуснах іх падману; яны бо будуць пасвіцца і вылежвацца, і не будзе каму іх палохаць”».
і трэцюю частку правяду праз агонь і ачышчу іх, як чысціцца срэбра, і выпрабую іх, як выпрабоўваюць золата: ён будзе прызываць імя Маё, і Я выслухаю яго. Я скажу: “Гэта народ мой”; і ён скажа: “Госпад — Бог мой”.
Кажа ёй Ісус: «Не дакранайся да Мяне, бо Я яшчэ не ўзышоў да Айца Майго, але ідзі да братоў Маіх і скажы ім: узыходжу да Айца Майго і Айца вашага і Бога Майго і Бога вашага».
Вы паказваеце праз паслугу нашу, што вы – ліст Хрыстоў, напісаны не атрамантам, але Духам Бога жывога, не на каменных табліцах, але на цялесных табліцах сэрца.
Госпад, Бог твой, абрэжа сэрца тваё і сэрца нашчадкаў тваіх, каб любіў ты Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім ды ўсёю душою тваёй, каб мог ты жыць.
Адносна любові братняй не маем патрэбы вам пісаць; бо самі вы навучаны Богам адзін аднаго любіць.
Вось жа, запавет, які Я дам дому Ізраэля пасля тых дзён, – кажа Госпад, – даўшы законы Мае у іх думкі, ды ў сэрцы іх упішу іх і буду ім Богам, і яны будуць Мне народам.
І пачуў я голас з пасаду магутны, які кажа: «Вось палатка Бога з людзьмі, і Ён будзе жыць з імі, і яны будуць народам Яму, і Сам Бог з імі будзе іх Богам,