бо пабудавалі яны і сабе ўзгоркі, і слупы, і ідалаў на кожным высокім узгорку і пад кожным зялёным дрэвам.
ЕЗЭКІІЛЯ 6:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) дзе б вы толькі ні жылі, гарады будуць бязлюднымі і ўзгоркі будуць знішчанымі, так што ахвярнікі вашы будуць апаганеныя і зруйнаваныя, і ідалы вашы будуць паразбіваныя і панішчаныя, і капішчы вашы будуць паламаныя, і згінуць усе справы вашы. Біблія (пераклад А.Бокуна) У-ва ўсіх месцах пражываньня вашага гарады будуць зруйнаваныя, узгоркі зьнішчаныя, ахвярнікі вашыя будуць апаганеныя і зруйнаваныя, ідалы вашыя паразьбіваныя і панішчаныя, а слупы вашыя паламаныя, і згінуць усе справы вашыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ва ўсіх мясьцінах вашага жыхарства гарады будуць спустошаны і вышыні разбураны дзеля таго, каб спустошаны і разбураны былі ахвярнікі вашыя, каб струшчаны і зьнішчаны былі ідалы вашыя, і разьбіты сонечныя слупы вашыя, і згладзіліся ўтворы вашыя. |
бо пабудавалі яны і сабе ўзгоркі, і слупы, і ідалаў на кожным высокім узгорку і пад кожным зялёным дрэвам.
і станецца сіла ваша, як попел пакулля, і справа — як знічка, і загарацца абое разам, і не будзе каму тушыць».
У той дзень выкіне чалавек кратам і кажанам ідалаў сваіх срэбраных і балванаў сваіх залатых, якіх зрабіў ён сабе, каб пакланяцца.
Дзеля таго будзе адпушчана правіннасць Якуба, і гэта будзе поўны вынік адпушчэння граху яго, што ён менавіта аддасць усе камяні ахвярнікавыя на парасціранне, як камяні вапнавыя, каб не стаялі больш святыя гаі і ідалы.
Тады я спытаў: «Як доўга, Госпадзе?» Ён адказаў: «Пакуль не апусцеюць гарады без жыхароў і дом без чалавека, ды пакуль зямля зусім не апусцее».
Гарады святасці Тваёй зрабіліся пустыняй, Сіён зрабіўся пустыняй, Ерузалім абязлюдзеў.
Голас чуткі, вось, даходзіць і ўзрушэнне вялікае з зямлі паўночнай, каб змяніць гарады юдэйскія ў пустыню і ў паселішча шакалаў.
«Багацце тваё, усе скарбы твае Я аддам на разрабаванне, і вышыні твае — за грахі ва ўсіх межах тваіх.
Над ёй рыкаюць ільвы, выяўляючы голас свой; яны змянілі зямлю яе ў пустыню, а гарады яе спалены, няма каму жыць у іх.
Вось, Я даю загад, — кажа Госпад, — і прывяду іх зноў у гэты горад, і будуць яны ваяваць супраць яго, і здабудуць яго, і спаляць агнём, і гарады юдэйскія зраблю пустыняй, бо не будзе жыхара”».
У гарах пачну я плач і галашэнне, а на пашах стэпавых — нараканне, бо яны спалены, таму ніводны чалавек не праходзіць і не чутна там голасу статкаў; ад птушкі паднебнай аж да жывёлы разбегліся, зніклі.
«Я замяню Ерузалім на кучу камянёў і лежышча шакалаў, а гарады юдэйскія замяню на пустэчу, таму не будзе там жыхароў».
Бо голас галашэння чуецца з Сіёна: “Як жа знішчаны мы ды спаганены моцна, бо пакідаем зямлю ды пакінуты нашы паселішчы!”
І скажаш народу зямлі: гэта кажа Госпад Бог да тых, якія жывуць у Ерузаліме, у зямлі Ізраэля: “Хлеб свой будуць яны есці ў смутку, і будуць піць ваду сваю ў трывозе, бо зямля іх стане пустэчай і будзе пазбаўлена дастатку свайго дзеля беззаконня ўсіх, што жывуць на ёй;
І аддам цябе ў іх рукі, і яны зруйнуюць твае палаткі распусты, і разбураць твае ўзгоркі, і распрануць цябе з тваіх шатаў, і забяруць пасудзіны ўбрання твайго, і пакінуць цябе голаю і поўнаю сораму.
Гэта кажа Госпад Бог: “І Я знішчу выявы і выдалю ідалаў з Мемфіса, і валадара не будзе ўжо ў зямлі Егіпецкай, і навяду Я страх на зямлю Егіпта.
І зраблю з цябе пустыню і ганьбу сярод народаў, што цябе акружаюць, на віду кожнага, хто праходзіць міма,
і знішчу ахвярнікі вашы, і паразбіваюцца капішчы вашы, і кіну Я забітых вашых перад ідаламі вашымі.
Раздзялілася сэрца іх, і цяпер будуць пакараныя; Ён сам сатрэ ахвярнікі іх, знішчыць іх ідалаў.
Ды будуць знішчаны ўзвышшы бязбожнасці — грэх Ізраэля; церні і асот вырасце на ахвярніках іх, а яны будуць казаць гарам: «Прыкрыйце нас!», а ўзгоркам: «Падзіце на нас!»
настолькі, што гарады вашы зраблю пустыняй, і спустошу святыні вашы, і не прыму больш найпрыемнейшага паху.
І ўсе яе ідалы будуць пабіты, і ўсе яе здабыткі будуць спалены агнём, і ўсіх ідалаў яе знішчу Я, бо з платы распусніцы яны сабраныя і ў плату распусніцы будуць пераменены».
Дзеля таго з-за вас Сіён будзе заараны, як поле, і, як куча камянёў, стане Ерузалім, і гара святыні будзе лясным узгоркам.
І Я знішчу розныя выявы твае і камяні твае ў цябе, і не будзеш болей пакланяцца творам рук сваіх;
Чым дапаможа балван, якога выразаў разбяр, адлітая выява і лжывы прадказальнік? Бо надзею ўскладае на твор свой стваральнік яго, калі робіць нямых багоў.
Ані срэбра іх, ані золата іх не зможа вызваліць іх у дзень гневу Госпадавага; агонь руплівасці Яго спаліць усю зямлю, бо даканае Ён знішчэнне, знішчэнне раптоўнае ўсіх жыхароў зямлі.
“Ды будзе ў той дзень, — кажа Госпад Магуццяў, — сатру імёны ідалаў з зямлі і не будуць болей памятаць іх; і выганю з зямлі лжэпрарокаў і дух нячысты.
І зноў на другі дзень, рана ўстаўшы, знайшлі Дагона, што ляжаў тварам сваім уніз перад каўчэгам Бога Ізраэля; галава ж Дагона і дзве далоні рук яго, адсечаныя, ляжалі на парозе: а толькі тулава Дагона засталося пры ім.